Яўген Зінічаў

расейскі дзяржаўны дзяяч

Яўге́н Мікала́евіч Зі́нічаў (па-расейску: Евге́ний Никола́евич Зи́ничев; 18 жніўня 1966, Ленінград, РСФСР, СССР — 8 верасьня 2021, Нарыльск) — расейскі дзяржаўны дзеяч. Міністар Расейскай Фэдэрацыі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сытуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедзтваў (2018—2021), сябра Савету бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі (2018—2021).

Яўген Зінічаў
па-расейску: Евге́ний Никола́евич Зи́ничев
18 траўня 2018 — 8 верасьня 2021
Папярэднік Уладзімір Андрэевіч Пучкоў[d]
Наступнік Aleksandr Chupriyan[d]
28 ліпеня 2016 — 6 кастрычніка 2016
Папярэднік Мікалай Мікалаевіч Цуканаў[d]
Наступнік Антон Аліханаў[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 18 жніўня 1966(1966-08-18)
Памёр: 8 верасьня 2021(2021-09-08)[1] (55 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
Герой Расейскай Фэдэрацыі
Order "For Merit to the Fatherland", 4th class with Swords ордэн Аляксандра Неўскага мэдаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені мэдаль Суворава юбілейны мэдаль «У памяць 300-рочча Санкт-Пецярбургу» юбілейны мэдаль «70 гадоў Узброеным сілам СССР» Medal "100 years anniversary of the foundation of the Tatar Autonomous Soviet Socialist Republic" мэдаль «За вяртаньне Крыму» медаль «За адзнаку пры выкананні спецыяльных заданняў» For distinguished military service medal for distinguished military service

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

З 1987 году служыў у КДБ СССР. З 2006-га па 2015 год быў асабістым ад’ютантам Уладзімера Пуціна. У 2015 годзе быў прызначаны намесьнікам дырэктара ФСБ.

Міністар Расейскай Фэдэрацыі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сытуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедзтваў ад 18 траўня 2018 году да 8 верасьня 2021 году, сябора Савету бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі ад 28 траўня 2018 году да 8 верасьня 2021 году. На пасадзе кіраўніка МНС ён зьмяніў Уладзімера Пучкова, які пакінуў пасаду міністра пасьля пажару ў кемераўскім гандлёвым цэнтры «Зімняя вішня»[3].

Трагічна загінуў 8 верасьня 2021 году ў Нарыльску падчас здымак міжведамасных вучэньняў па абароне арктычнай зоны Расеі для навучальнага фільму МНС Расеі, зваліўся на скалы пры спробе выратаваць жыцьцё апэратара здымачнай групы, які таксама загінуў[4]. Спачуваньні ў сувязі з трагічнай гібельлю Яўгена Зінічава выказаў прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, якога з загінулым зьвязвалі даўгія гады супольнай працы[5].