Яўгеньня Громава
Яўгеньня Громава (па-расейску: Евгения Громова, нар. 27 сакавіка 1988 г., СССР, Маскоўская вобласьць, м. Шатура) — нарвэская і расейская акторка, рэжысэр і сцэнарыст.
Яўгеньня Громава | |
па-расейску: Евгения Громова | |
Дата нараджэньня: | 27 сакавіка 1988 |
---|---|
Месца нараджэньня: | СССР, Маскоўская вобласьць, м. Шатура |
Колер валасоў: | Цёмныя |
Рост: | 166[1] см |
Вага: | 55[1] кг |
Маладосьць
рэдагавацьЯўгеньня Громава нарадзілася ў СССР у мястэчку Шатура 27 сакавіка 1988 г.[2]. Пасьля вучобы ў сярэдняе школе вучылася на тэатральным факультэце Інстытута замежных моваў і замежнага супрацоўніцтва у Ленінградзе (курс Ю. В. Тамашэўскага). З 2009 па 2013 годы вучылася на рэжысэрскім факультэце Інстытуце тэатральнага мастацтва (настаўнік Сяргей Васільевіч Жэнавач, нар. у 1957 г., заслужны дзяяч мастацтваў (2006)) у Маскве[1]. Была прынятая ў трупу «Студыя тэатральнага мастацтва»[a].
Пад час вучобы Яўгеньня Громава грала ў спэктаклях:
- «Чэхаў. Выбранае» (Генэраліха)
- «Лібэ» (атаман Карл Мор)
- «Немагчымае» (Вера)
- «Сяло» (Юла).
Тэатральная дзейнасьць
рэдагавацьПасьля заканчэньня ВНУ ў 2013 годзе малады спэцыяліст была прынятая ў трупу «Студыя тэатральнага мастацтва»[b]. Сярод тэатральных пастановак, дзе прымала ўдзел Я. Громава можна ўказаць наступныя:
- «Запіныя кніжкі» (вобраз самастойнае пані)
- «Заторканы рол» (Ксеньня Матвееўна)
- «Самагубца» (Марыя Лук'янава)
- «Масква-Пятушкі» (Дар'я)
- «Майстар і Маргарыта» (Маргарыта).
Яўгеньня Громава часта мела работу ў Цэнтры драматургіі і рэжысуры. Узельнічала ў тэатральнай вясёлай і жалобнай задуме «Лёгкі спосаб кінуць курыць», дзе гуляла вобраз Соні.
Самастойную рэжысэрскую работу Я. Громава пачала ў Нарвэгіі[2], бо яна там жыве разам з мужам.
Здымкі
рэдагавацьПершымі здымкамі ў кіно для Яўгеньні Громавае стала кіно «9 траўня. Асабістыя адносіны», дзе грала вобраз мэдычнае сястры. Здымкі працягваліся. У 2012 годзе Яўгеньня Громава мела невялічкія здымкі сэрыяле «Жыцьцё і кон», дзе яна грала кароткі час[3]. Трэцім узелам у здымках быў для Я. Громавае важным, бо яна грала галоўны вобраз – Рыты. Кіно здымала рэжысэр Юлія Бялова пад назваю «Гарадзкія пташкі» (2015), дзе Я. Громава грала вобраз дворскай у танным пастаялым двары[1]. З-за боязі вышыні Рыта мала падарожнічае і абмяжоўвае сабе ў многім. У сярэдзіне каціны і іншыя дзяўчыны, кожная мае асабістае жыцьцё, зьвязанае з мужчынамі[3].
Па стане на 2019 год Яўгеньня Громава зьнялася прыблізна ў дзесяці карцінах. З 2017 па 2019 год яна зьнялася ў 2 задумах, але затое грала галоўныя вобразы: крымінальны дэтэктыў Пятра Амеліна «Дыямантавы канец» (вобраз Маі Марэцкае) і сямейная драма Нігіны Сайфулаевае «Вернасьць» (вобраз Лены). З Н. Сайфулаевае ў Яўгеньні завязаліся таварыскія адносіны.
Яўгеньня Громава здымалася ў парнафільме «Вернасьць», дзе ўдзельнічала ў непрыстойных дзеяньнях. Для яе ўдзел у "ложкавых" дзеях не выклікае агіды, або сораму. Лічыць, што тыя дзеі — неад'емная частка работы на памосьце[1].
Асабіста яе цікавіць гісторыя жанчын 20 ст., якія гіблі ў канцлягерах, каторыя перажылі "жалезны занавес". Хацела б зьняцца ў задуме пра адносіны паміж людзьмі аднае плоці:
- ММ
- ЖЖ.
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьЖыве ў паўночнае Эўропе з мужам. Ён паходзіць і жыве ў Нарвэгіі. Я. Громава жыве зь ім у мястэчку Сканэс. Яна ставіць спэктаклі ў тамтэйшым тэатральным вучылішчы. Сама ў іх ня грае, бо кепска валодае нарвэскаю моваю. Гэтую мову Я. Громава пачала вывучаць.
Рост Яўгеньні Громавае – 166 см, вага – 55 кг[1]. Яна валодае ангельскаю італьянскаю мовамі.
Сьпіс карцінаў
рэдагавацьНіжэй маецца сьпіс карцінаў зьнятых
Год | Карціна |
---|---|
2008 | «9 траўня. Асабістыя адносіны» |
2012 | «Жыцьцё і кон» |
2015 | «Гарадзкія пташкі» |
2016 | «Другі зрок» |
2017 | «Дыямантавы канец» |
2017 | «Дзень народзінаў» |
2019 | «Вернасьць» |
2020 | «Вар'ят» |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е Жыцьцяпіс Яўгеньні Громавае (рас.)
- ^ а б Нарыс жыцьцяпісу Яўгеньні Громавае (рас.)
- ^ а б Жыцьцяпіс Яўгеньні Громавае (рас.)