Яскі ўнівэрсытэт
Яскі ўнівэрсытэт імя Аляксандру Яана Кузы (па-румынску: Universitatea Alexandru Ioan Cuza din Iaşi) — найбуйнейшая вышэйшая навучальная ўстанова Румыніі, якая знаходзіцца ў горадзе Ясы. Адкрыцьцё адбылася 26 кастрычніка 1860 году. Першапачаткова дзейнічалі тры факультэты: юрыдычны, філязофскі і тэалягічны. У наш час дзейнічае 15 факультэтаў[4]. У ім навучаецца больш за 40 000 студэнтаў, выкладаюць 870 выкладчыкаў[5].
Яскі ўнівэрсытэт | |
Universitatea Alexandru Ioan Cuza din Iaşi | |
Лягатып | |
Дэвіз | Per libertatem ad veritatem |
---|---|
Заснаваны | 1860 |
Тып | дзяржаўны |
Рэктар | Тударэл Таадэр |
Колькасьць студэнтаў | 31 249 |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | Ясы |
Краіна | Румынія |
Знаходзіцца ў складзе | Утрэхцкая сетка[d], Куімбрская група[d], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][1], Эўрапейскі кампус мескіх унівэрсытэтаў[d][2], Унівэрсытэцкая агенцыя франкафоніі[d][3] і Кааліцыя па паляпшэньні ацэнкі дасьледаваньняў[d] |
Вэб-сайт | uaic.ro |
Пры ўнівэрсытэце дзейнічае астранамічная абсэрваторыя, біёляга-геаграфічны дасьледчы цэнтральны музэй прыродазнаўчай гісторыі. Фонд Цэнтральнай унівэрсытэцкай бібліятэкі імя М. Эмінэску налічвае каля 2,5 млн кніг.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://eua.eu/about/member-directory.html
- ^ https://ec2u.eu/members/
- ^ https://web.archive.org/web/20221123144401/https://www.auf.org/les_membres/nos-membres/
- ^ Афіцыйны сайт унівэрсытэта
- ^ https://web.archive.org/web/20130921000500/http://www.uaic.ro/uaic/bin/view/University/Prezentare Афіцыйны сайт унівэрсытэту
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЯскі ўнівэрсытэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў