Яршоўка
рака ў Беларусі
Яршо́ўка, Ярцоўка, Яршуйка, Чарняўка — рака ў Маладэчанскім і Валожынскім раёнах Менскай вобласці, правы прыток ракі Іслач.
Яршоўка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Шалыгі |
Вусьце | Іслач |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Маладэчанскі раён і Валожынскі раён |
Даўжыня | 30 км |
Плошча басэйну | 225 км² |
Даўжыня ракі 30 км, плошча вадазбору 225 км². Пачынаецца каля вёскі Шалыгі ў Маладэчанскім раёне, упадае ў Іслач за 3 км на паўночны захад ад Ракава. Даліна ракі трапэцападобная, шырынёй 200—500 м. Пойма двухбаковая. Рэчышча на працягу 10 км ад вытоку каналізаванае, ніжэй па цячэньню ад вёскі Зарэчча зьвілістае. Асноўныя прытокі: Дараўлянка, Каскруўка.
Уздоўж ракі населеныя пункты Бабры, Зарэчча, Адамаўцы, Яршэвічы, Цішкаўшчына.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 306. — 472 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 17. — 60 с. — ISBN 978-985-508-174-7 (рас.)