Яруд
Яруд (Ярут), Арод (Арудзь), Арут — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Яруд лац. Jarud | |
Arod | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Ahr + Ruodo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Арод, Арут, Арудзь, Ярут |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Яруд» |
Паходжаньне
рэдагавацьАрод або Арут (Arodus, Aruth) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова ар- (імёны ліцьвінаў Арвід, Арман, Ярмунд; германскія імёны Arvid, Arman, Aramund) паходзіць ад гоцкага ara 'арол'[2], а аснова -грод- (-род-, -руд-) (імёны ліцьвінаў Рудалт, Родмант, Эйруд; германскія імёны Rudolt, Rodemund, Eirodus) — ад гоцкага hroþ 'слава, перамога'[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: двор Жерославка… тивуном были в том дворе… Арод (1493—1499 гады)[4]; земли пустовских у Слонимском повете у Ярутичох (3 кастрычніка 1516 году)[5]; мещанину моему Друйскому Мишку Орудевичу… мещанинъ князя Ивановъ Оруди… тому Орудью (8 траўня 1533 году)[6]; Хома Ярутинъ сынъ съ Козляковичъ (1567 год)[7]; боеръ господарскихъ волости Ойракгольской Ярудовичовъ, Амъброжея Марковича, Миколая Станиславовича, Щепана, Григорьа, Матея Пацевичовъ (5 верасьня 1568 году)[8]; w Arodach… Arodach (8 траўня 1604 году)[9]; Krzysztof Jarudowicz (1621 год)[10]; Dawid Jarud (3 чэрвеня 1656 году)[11]; Dawid Jarud… Jan Andrzejewicz Jarud… na miejscu Fronca Jaruda (1667 год)[12]; Matiasz Jarud… Stefan Jarud[13], Samuel Jarud[14], Jerzy Jarud[15] (1690 год); iegomość pan Stephan Jarud (16 студзеня 1700 году)[16]; Szymon Jarutowicz (1770 год)[17]; Marcin Arutowicz (1772 год)[18]; przedemną Wiktorym Jarudem, pułkownikiem powiatu Rosienskiego y regentem ziemskim xięstwa Żmudskiego (1779—1797 гады)[19]; Wiktory Jarud regent ziemski Księstwa żmudzkiego (20 красавіка 1784 году)[20].
Носьбіты
рэдагаваць- Амбражэй Маркавіч Ярудовіч, Мацей Пацавіч Ярудовіч і яго сын Станіслаў Мацеевіч Пацовіча Нарбутовіча Ярудовіч — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1588 годзе[21]
- Гальжбета Мікалеўны Ярудовіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1589 годзе[22]
- Валянты Пацавіч Ярудовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1596 годзе[23]
- Стэфан Пацавіч Ярудовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[24]
- Амбражэй Маркавіч Яруд — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[25]
Яруды — літоўскі шляхецкі род[26].
Назву Яруцічы маюць вёскі на гістарычных Ваўкавышчыне і Слонімшчыне.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 785.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 59.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ^ Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. 1 (6). Сборник документов канцелярии великого князя литовского Александра Ягеллончика, 1494—1506 гг. Шестая книга записей Литовской метрики. — М.; СПб., 2012. P. 384.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 310.
- ^ Беларускі архіў. Т. 2. — Менск, 1928. С. 151—152.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1211.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 299, 304.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 17.
- ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 58.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 350.
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 2. — Warszawa, 2015. S. 427.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 60.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 192.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 207.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 285.
- ^ Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 100, 103, 105, 107, 142, 145, 150, 156, 158, 162, 182—183, 207, 254—255, 275, 329.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 365.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 11.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 68.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 4. ― Вильна, 1905. С. 135.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 70.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 86.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Я, Згуртаваньне беларускай шляхты