Ян II (па-лацінску: Ioannes PP. II), сьвецкае імя Мэрку́рыюс (па-лацінску: Mercurius; Рым — 8 траўня 535, Рым) — папа рымскі з 2 студзеня 533 году па сваю сьмерць. Да таго як быў абраны пантыфікам працаваў сьвятаром у базыліцы Сьвятога Клімэнта на Келіянскай гары[5]. Верагодна, Ян быў першым папам у гісторыі, які абраў сабе новае імя пасьля абраньня пантыфікам. У барацьбе супраць подкупу пры абраньні папаў, Ян зьвярнуўся за садзейнічаньнем да гоцкага караля Аталярыха, які падмацаваў дэкрэт рымскага сэнату 530 году, які забараняў ўсялякі ціск на выбары, але запатрабаваў для сябе і сваіх пераемнікаў правы зацьвярджаць іх і прызначыў за гэта пэўную суму. Дзьвесьце сямнаццаць эпіскапаў, які сабраліся на Картагенскім саборы 535 году, даслалі Яну II пытаньне аб тым, ці варта эпіскапам, якія адышлі ў арыянства, на пакаяньні захоўваць свой сан або быць дапушчанымі да царквы, зьяўляючыся пры гэтым сьвецкімі людзьмі. Адказ на іхняе пытаньне даў ужо Агапіт, бо 8 траўня 535 году Ян II памёр. Ён быў пахаваны ў храме Сьвятога Пятра.

Ян II (папа рымскі)
па-лацінску: Johannes PP. II
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньніпа-лацінску: Mercurius
Нарадзіўся 470[1]
Памёр 8 траўня 535[3]
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[4]
Заняткікаталіцкі сьвятар, пісьменьнік

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ papa, ca. Joan II // http://cantic.bnc.cat/registres/fitxa/25606
  2. ^ а б Union List of Artist Names (анг.) — 2015.
  3. ^ http://www.newadvent.org/cathen/08421b.htm
  4. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.
  5. ^ Mann, Horace K. (1910). «Pope John II». In Herbermann, Charles (ed.). Catholic Encyclopedia. 8. New York: Robert Appleton Company.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць