Ян Кэнцкі
Ян Кэнцкі, ці Ян з Кэнт, ці Ян Вацэнга (23 чэрвеня 1390, Кэнты — 24 сьнежня 1473, Кракаў) — польскі рыма-каталіцкі прэзьбітар, прафэсар Кракаўскага ўнівэрсытэту, сьвяты Каталіцкага Касьцёлу.
Ян Кэнцкі | |
Дата нараджэньня | 23 чэрвеня 1390 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 24 сьнежня 1473 (83 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | сьвятар, тэоляг, прафэсар унівэрсытэту, фізык |
Месца працы | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся 23 чэрвеня 1390 г. у Кэнтах (Польшча). У 23 гады распачаў навучаньне ў кракаўскай акадэміі, якую скончыў праз пяць гадоў са ступеньню магістра вольных мастацтваў. На працягу васьмі гадоў кіраваў школаю пры кляштары канонікаў, дзе займаўся таксама перапісваньнем манускрыптаў.
Ян Кэнцкі вылучаўся сваёй пабожнасьцю і міласэрнасьцю, а таксама лічыўся добрым прамоўцам. Быў выкладчыкам філязофіі і тэалёгіі ў кракаўскай акадэміі. Для студэнтаў ён стаў сапраўдным сябрам, многіх з іх матэрыяльна падтрымліваў і даваў прытулак у сваім доме. Памёр у 1473 годзе у Кракаве напярэдадні Божага Нараджэньня. Сьвяты Ян Кэнцкі зьяўляецца апекуном студэнтаў і выкладчыкаў.
Хаця Яну таксама даводзілася пісаць свае навуковыя трактаты, ніводны з іх не захаваўся. Паводле каталіцкай традыцыі, ён таксама зьдзейсьніў пілігрымкі да Рыму і Сьвятую Зямлю, але гістарычных сьведчаньняў гэтаму няма. Памёр 24 сьнежня 1473 г. у Кракаве і быў пахаваны ў мясцовым касьцёле сьв. Ганны.
Шанаваньне
рэдагавацьБыў бэатыфікаваны 27 верасьня 1680 г. Інакенцыюсам XI і кананізаваны 16 ліпеня 1767 г. Клімэнтам XIII.
У 1737 годзе ён быў абвешчаны Клімэтам XII патронам Польшчы і Літвы. Ён таксама стаў патронам Кракаўскага ўнівэрсытэту[1][2].
Успамін 23 сьнежня.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Święty Jan Kanty — patron Uniwersytetu Jagiellońskiego. Uniwersytet Jagielloński.
- ^ Po prostu święty…. Fundacja Opoka
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сьвяты Ян Кэнцкі, сьвятар, catholic.by