Ян Бронкаф

скульптар

Ян Брокаф, таксама вядомы як Ёган Брокаф (па-чэску: Jan Brokoff 23 чэрвеня 1652 — 28 сьнежня 1718) — скульптар і разьбяр у стылі барока.

Ян Бронкаф
Дата нараджэньня 23 чэрвеня 1652(1652-06-23)[1][2][3]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 28 сьнежня 1718(1718-12-28)[1][3] (66 гадоў)
Месца сьмерці
Занятак скульптар, гравэр па дрэве, разьбяр па дрэве
Навуковая сфэра скульптура[1] і разьба па дрэве[d][1]
Плынь барока

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Паходзіў з карпацкіх немцаў, нарадзіўся ў Сьпіскай Собаце (Славакіі) Каралеўскай Вугоршчыны.

У 1675 годзе Ян Брокаф пераехаў з Вугоршчыны ў Чэхію. Праз тры гады, у 1692 годзе, ён пасяліўся ў Празе і атрымаў мяшчанскія правы ў праскім Старым горадзе. Ад жонкі жонкі Альжбеты (у дзявоцтве Шпінглэр) меў дзяцей — сыноў Міхала Яна Юзафа, Фэрдынанда Максіміліяна і Антаніна Сэбастыяна і дачку Ганну Элеанору. Двое сыноў пайшлі па шляху бацькі, трэці сын, Антанін Сэбастыян, пазьней стаў прыдворным паэтам у Вене. Меў прыватную майстэрню, якая пасьля яго сьмерці перайшла да сына Міхала, а пасьля яго сьмерці да Фэрдынанда. Ян Брокаф памёр у Празе.

Творчасьць

рэдагаваць

Яго працы падзяляюцца на два этапы: зробленыя самастойна і зробленыя разам з сынамі, у асноўным з Фэрдынандам. Брокаф стварыў статую П’ета ці Аплакваньне Хрыста (па-чэску: Pieta), якая была выстаўлена на Карлавым мосьце ў 1695 годзе, аднак пазьней (1859) гэтую скульптуру перанесьлі ў кляштар міласэрных сясьцёр Карла Барамэі пад узгоркам Петршын у Празе.

Сярод вядомых прац: драўляная мадэль статуі Яна Непамуцкага, паводле якой была адліта бронзавая статуя, якая цяпер знаходзіцца на Карлавым мосьце, статуі сьвятога Язэпа і Хрышчэньня Пана на Карлавым мосьце (абедзьве былі пашкоджаны ў дні рэвалюцыі 1848 году, на сёньняшні дзень іх можна знайсьці ў лапідарыі Нацыянальнага музэю ў Празе) і шмат іншых плястычных вырабаў, такіх як скульптура ў касьцёле Сьвятой Барбары ў Манэтыне або статуі, якія ўпрыгожваюць замкі ў Клаштэрэц над Огржы, замак Чэрвены Градэк каля Іркава, Лібаховічы, Брумаўскі манастыр і інш.

Выбраныя творы

рэдагаваць
  • драўляная мадэль статуі сьв. Яна Непамуцкага, якую пасьля адлілі ў бронзе для для праскага Карлава мосту (1683),
  • статуі сьв. Юзафа і Крыжа Езуса (зьнішчаны пад час Рэвалюцыі 1848—1849 гг.),
  • статуі ў касьцёле сьв. Барбары ў Манэцкіне,
  • скульптуры ў замку г. Клаштарэц над Огржы,
  • статуі ў замку Чэрвены Градэк,
  • скульптурная выява турка, вартаўніка палонных хрысьціян, усталявана на Карлавым мосьце ў 1714 годзе лічыцца самай папулярнай працай.