Ян Бацянскі (па-польску: Jan Bociański; 3 лістапада 1902, Плешаў — 2 лютага 1974, Лёндан) — польскі дыплямат.

Ян Бацянскі
Намесьнік консула Рэспублікі Польшчы ў Аполі
па 1933 — 1935
Намесьнік консула Рэспублікі Польшчы ў Мараўскай Астраве
1935 — 1938
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся3 лістапада 1902
Плешаў, Прусія
Памёр2 лютага 1974 (71 год)
Лёндан, Вялікабрытанія
Адукацыя
Узнагароды
Крыж кавалерскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж кавалерскі ордэна Адраджэньня Польшчы
срэбны Крыж Заслугі
срэбны Крыж Заслугі

Біяграфія

рэдагаваць

Зь сялянскай сям’і, брат Людвіка Бацянскага. У 1926 годзе скончыў юрыдычны факультэт Познанскага ўнівэрсытэту. Працаваў сакратаром прэм’ер-міністраў Юзэфа Пілсудзкага і Казімежа Бартля. У 19311933 гадах быў аташэ амбасады ў Парыжы, у 19331935 гадах быў аташэ і потым намесьнікам консула ў Аполі, ў 19351938 гадах быў намесьнікам консула і фактычным кіраўніком консульства ў Мараўскай Астраве. У 1939 годзе працаваў у Міністэрстве замежных справаў.

З 17 верасьня 1939 году знаходзіўся ў Румыніі, пазьней — у Францыі і Вялікае Брытаніі. У 19431945 гадах працаваў у Міністэрстве замежных справаў эміграцыйнага ўраду. Памёр у Лёндане.

Узнагароджаны Срэбным Крыжам Заслугі (1930)[1] ды крыжам кавалерскім ордэна Адраджэньня Польшчы (1938)[2].

Літаратура

рэдагаваць
  • Dzieje najnowsze, Instytut Historii (Polska Akademia Nauk), Państwowe Wydawnictwo Naukowe, Oddział w Łodzi, 1972, s. 179.  (пол.)
  • Kwartalnik historii żydów, Żydowski Instytut Historyczny w Polsce, Żydowski Instytut Historyczny—Instytut Naukowo-Badawczy 2001, s. 201.
  • Wiktor Tomir Drymmer, W służbie Polsce, Warszawska Oficyna Wydawnicza «Gryf», 1998, ISBN 8385209530, s. 310.  (пол.)
  • Krzysztof Nowak, Z «teczki» wicekonsula Jana Bociańskiego, Pamiętnik Cieszyński T.14:1999, Cieszyn 1999, Polskie Towarzystwo Historyczne Oddział w Cieszynie, ss. 119—121.  (пол.)
  • Zjazdy i konferencje konsulów polskich w Niemczech: protokóły i sprawozdania, 1920—1939, Henryk Chałupczak, Edward Kołodziej, Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 1999, ISBN 8322713541, s. 245.  (пол.)