Ян Балабан (па-чэску: Jan Balabán; 29 студзеня 1961, Шумперк — 23 красавіка 2010, Острава) — чэскі пісьменьнік, перакладчык.

Ян Балабан
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 29 студзеня 1961(1961-01-29)[1][2] або 21 студзеня 1961(1961-01-21)[3][4]
Памёр 23 красавіка 2010(2010-04-23)[5][1][3][…] (49 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці мовазнаўца, пісьменьнік, перакладнік, журналіст, сцэнарыст, мастацкі крытык, публіцыст, рэдактар
Гады творчасьці з 1995
Мова чэская мова[1][7] і ангельская мова[1]
Узнагароды
http://janbalaban.pl/

Біяграфія рэдагаваць

Скончыў Аламоўцкі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці чэская і ангельская філялёгія, потым доўгі час працаваў тэхнічным перакладчыкам на мэталюргічным камбінаце, пазьней — перакладчыкам на вольных хлябах і прафэсійным літаратарам.

Найбольш вядомая кніга Балабана — зборнік апавяданьняў «Магчыма, мы сыходзім» (Možná že odcházíme, 2004), які найбуйнейшым штодзёньнікам «Lidové noviny» быў абвешчаны Кнігай году-2004, атрымаў галоўную літаратурную прэмію Magnesia Litera-2005 у галіне прозы і быў намінаваны на Дзяржаўную прэмію.

Акрамя таго, Ян Балабан выдаў зборнікі апавяданьняў «Сярэднявечча» (Středověk, 1995), «Божы трос» (Boí lano, 1998), «Вакацыі» (Prázdniny, 1998), «Мы тут» (Jsme tady, 2006), аповесьць «Чорны баран» (Černý beran, 2000) і раман «Куды ішоў анёл» (Kudy šel anděl, 2005).

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць