Яніна Германовіч

жонка Тодара Кляшторнага

Яніна Міхайлаўна Германовіч (у шлюбе — Кляшторная; 1909, Раванічы, Ігуменскі павет, Менская губэрня — 1959, Менск) — службовец, жонка беларускага паэта Тодара Кляшторнага.

Яніна Германовіч
Яніна Германовіч, Сыбір
Дата нараджэньня 1909
Месца нараджэньня Раванічы, Ігуменскі павет, Менская губэрня
Дата сьмерці 1959
Месца сьмерці Менск
Муж Тодар Кляшторны
Дзеці Тадзіяна, Весналіна і Мая

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзілася ў 1909 годзе ў в. Раванічы Ігуменскага павету Менскай губэрні ў сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Выйшла замуж за беларускага паэта Тодара Кляшторнага, гадавала траіх дачок: Тадзіяну (1932 г.н.), Весналіну і Маю (1937 г.н.). Працавала афіцыянткай у 1-й сталовай Мінваенторга.

Арыштаваная 28 лістапада 1937 году па адрасе Менск, вул. Фабрычная, д. 10/4, кв. 7 і асуджаная асобай нарадай пры НКУС БССР як «член сям’і (жонка) здрадніка радзімы» да 8 гадоў выпраўленча-працоўных работ. 24 студзеня 1938 году разам з дачкой Маяй прыбыла з Аршанскай турмы ў Акмолінскі лягер жонак здраднікаў Радзімы Карагандзінскага канцлягеру НКУС Казаскай ССР[1]. Вызваленая 1 сьнежня 1945 году.

Імаверна, у канцы 1940-х — пачатку 1950-х гадоў ізноў арыштаваная і высланая ў г. Бялова Кемераўскай вобласьці РСФСР. Канчаткова вызваленая ў 1955 годзе. Рэабілітаваная трыбуналам Беларускай вайсковай акругі 4 лістапада 1955 году. У 1957 годзе кошт канфіскаванай у яе маёмасьці быў «кампэнсаваны».

Памерла ў 1959 годзе ў Менску.

Літаратура

рэдагаваць