Тадзіяна Кляшторная

дзіцячая пісьменьніца

Тадзіяна Тодараўна Кляшторная (5 студзеня 1932, Менск — 2 сакавіка 2011) — беларуская дзіцячая пісьменьніца, старэйшая дачка Тодара Кляшторнага.

Тадзіяна Кляшторная
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 5 студзеня 1932
Менск
Памерла 2 сакавіка 2011
Бацькі Тодар Кляшторны
Яніна Германовіч
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці дзіцячая паэтка

Біяграфія

рэдагаваць
 
Сям’я Кляшторных. У цэнтры ўнізе — паэт, над ім — жонка з дачкой Тадзіянай, бацька і маці. 1932 г.
 
Дочкі Тодара Кляшторнага: уверсе Мая і Валя, унізе — Тадзіяна з мужам і сынам.

Нарадзілася ў 5 студзеня 1932 году ў Менску. Хросным бацькам Тадзіяны быў сябра сям’і беларускі паэт Максім Лужанін[1].

30 кастрычніка 1937 году падчас «чорнай ночы» быў растраляны бацька. Пасьля арышту сваёй маці 28 лістапада 1937 году апекавалася некоторы час у бацькавай сястры Александрыны, затым у адным зь дзіцячых дамоў Мардовіі. Пасьля вайны скончыла Лепельскую пэдагагічную вучэльню. Пэўны час настаўнічала на Браслаўшчыне, дапамагала гадавацца малодшым сёстрам[2].

Мела траіх дзяцей — двух сыноў і дачку. Пасьля сьмерці мужа апошнім месцам працы быў дзіцячы садок[2].

Разам зь сястрой Маяй Кляшторнай прыкладала намаганьні па ўшанаваньні і папулярызацыі творчасьці свайго бацькі. У 2003 годзе Тадзіяна і Мая Кляшторныя адкрылі на радзіме бацькі — в. Камень на Лепельшчыне — музэй[3]. У 2008 годзе Тадзіяна прысутнічала на адкрыцьці вуліцы імя Тодара Кляшторнага ў вёсцы Камень[4].

Творчасьць

рэдагаваць

Упершыню надрукавалася ў 1971 годзе ў лепельскай раённай газэце. Аўтарка кніг вершаў для дзяцей «Паўцякалі цацкі» (Менск: Юнацтва, 1982) і «Пахі вясны» (Менск: Юнацтва, 1991), укладальніца зборніка вершаў «Песьні любай ліры» гуртка «Паэтычная сьцяжынка» (Віцебск, 2001).

Некаторы час вяла дзіцячы літаратурны гурток пры гарадзкой бібліятэцы ў Віцебску.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
Артыкулы
  • Кляшторная, Т. Белыя Курапаты / Т. Кляшторная // Лепельскі край. — 2003. — 11 сак. — С. 2.
  • Кляшторная, Т. Вяртанне / Т. Кляшторная // Віцебскі рабочы. — 1997. — 11 сак. — С. 4.
  • Кляшторная, Т. Паездка ў Парэчча / Т. Кляшторная // Лепельскі край. — 2005. — 3 мая. — С. 3.