Янка Сьветлячок
Янка Сьветлячок (сапр. — Іван Яфімавіч Гаеўскі; 4 сьнежня 1888, в. Замужаньне, Барысаўскі павет, Менская губэрня, цяпер Барысаўскі раён — 28 лістапада 1957, Плешчаніцы, Лагойскі раён, Менская вобласьць) — паэт, публіцыст, настаўнік.
Біяграфія
рэдагавацьПаходзіў зь сям’і вясковага сталяра, быў старэйшым з 12 дзяцей. Вучыўся спачатку ў Лошніцы, потым у Барысаве. У 1908 паступіў у Віленскі настаўніцкі інстытут, дзе пазнаёміўся зь беларускім адраджэнскім рухам, наведваў рэдакцыю «Нашай Нівы». У 1912 скончыў інстытут і вярнуўся ў родныя мясьціны, настаўнічаў у вёсцы Чмелявічы на Лагойшчыне.
У час Першай сусьветнай вайны прызваны на фронт. Пасьля кастрычніцкага перавароту добраахвотна запісаўся ў Чырвоную Армію, удзельнічаў у грамадзянскай вайне. Нядоўга працаваў у Барысаўскім ваенкамаце і вярнуўся да пэдагагічнай дзейнасьці. У 1930 скончыў Менскім пэдагагічны інстытут. Працаваў дырэктарам Каменскай школы ў Лагойскім раёне. Арыштаваны 27 жніўня 1937. Асуджаны 23 лістапада 1937 тройкай НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «шкодніцтва» да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўднёвы лягер НКВД. Вызвалены 5 красавіка 1940. Вярнуўся на радзіму. Пасьля вайны працаваў матэматыкам у школе №1 г.п. Плешчаніцы[1]. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 31 траўня 1989.
Быў жанаты на Алене Станіславаўне Жардэцкай[2].
Творчасьць
рэдагавацьУ 1909—1915 Я. Сьветлячок быў сталым карэспандэнтам газэты «Наша Ніва». Яго допісы мелі краязнаўчы характар. Ёсьць здагадка, што ён мог асабіста быць знаёмым зь Янкам Купалам, а найбольш зь вядомым бібліяфілам Рамуальдам Зямкевічам[2]. Зьбіраў фальклёр на Барысаўшчыне і Лагойшчыне. Пісаў вершы. Некаторыя зь іх друкаваліся ў «Нашай Ніве» і «Беларускім календары за 1914 год». Вершы, пераважна сюжэтныя былі прысьвечаныя працоўным. У сваім найбольш вядомым паэтычным творы — вершы «З заработкаў» — Я. Сьветлячок апісаў трагічнае здарэньне зь цяжкага і рызыкоўнага жыцьця плытагонаў.
Пасьля зьняволеньня творчасьцю не займаўся[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Г.І. Полсычева (19 верасня 2009) Хто ён – Янка Светлячок?. Родны край. Праверана 20 чэрвеня 2012 г.
- ^ а б в Каханоўскі Г. ЯНКА СВЕТЛЯЧОК. Плещеницы.by. Праверана 20 чэрвеня 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Светлячок Янка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 308—309. — 480 с ISBN 5-85700-168-4
- Гаеўскі Іван Явімавіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 4. — Мн:, 2007.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сьветлячок Я. Знойдзеныя творы(недаступная спасылка)