Янавіцкі сельсавет (Клецкі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клецкім раёне Менскай вобласьці БССР

Я́навіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёну Менскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Янавічы.

Гісторыя

рэдагаваць

12 кастрычніка 1940 году створаны Бабаевіцкі сельсавет у складзе Клецкага раёну Баранавіцкай вобласьці (з 8 студзеня 1954 году — Менскай вобласьці) з цэнтрам у вёсцы Бабаевічы. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Нясьвіскага раёну. 30 ліпеня 1966 году сельсавет перададзены адноўленаму Клецкаму раёну.

18 траўня 1972 году цэнтар сельсавету перанесены.

16 жніўня 1973 году сельсавет перайменаваны ў Янавіцкі.

23 ліпеня 1984 году сельсавет перайменаваны ў Красназьвёздаўскі.

Літаратура

рэдагаваць