Яланда Вугорская

каралева Арагонская, прынцэса Вугорская

Яла́нда Вуго́рская (па-лацінску: Jolans Regina ex Pannonia, па-вугорску: Jolán magyar királyi hercegnő, па-каталянску: Violant d’Hongria, па-арагонску: Violant d’Hongría, па-гішпанску: Violante de Hungría; каля 1216, Эстэргам, каралеўства Вугоршчына — 9 кастрычніка 1251, Уэска, Арагонская карона) — каралева Арагонская, другая жонка караля Якуба I Заваёўніка з вугорскай дынастыі Арпадаў.

Яланда Вугорская
Каралева Арагону
Магіла Яланды Вугорскай
1235 — 1251
Папярэднік Элеанора Кастыльская
Наступнік Тарэза Жыль дэ Відор
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 1215(1215), Эстэргам
Памерла 9 кастрычніка 1251, Уэска
Пахаваная Monastery of Santa Maria de Vallbona, province of Lleida
Нашчадкі
Дынастыя
Муж Якуб I Заваёўнік
Бацька Андрэй II Вугорскі
Маці Яланда дэ Куртэнэ

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Яланда была дачкою вугорскага караля Андрэя II і каралевы Яланды дэ Куртэнэ. Па бацьку даводзілася сястрой баўгарскай імпэратарцы Ганне Марыі, каралю Бэле IV, сьвятой Лізавеце Вугорскай і галіцкаму князю Каламану. Па сьмерці Яланды дэ Куртэне ў 1233 року (Яландзе Вугорскай тады было 17 гадоў) ейны муж ажаніўся з Бэатрысай д’Эстэ, зь якой яны мелі сына Сьцяпана.

У 1235 року Яланда выйшла за Якуба I[3], які разьвёўся з каралевай Элеанорай, ад якой меў сына Альфонса. Зь Яландай Якуб I меў 10 дзяцей:

  1. Яланда (1236—1301), жонка кастыльскага караля Альфонса X
  2. Канстанцыя (1239—1269), інфанта Кастыліі
  3. Пётар III Арагонскі (1240—1285)
  4. Якуб II (1243—1311), кароль Мальёркі
  5. Фэрдынанд (1245—1250)
  6. Санча (1246—1251)
  7. Ізабэля (1247—1271), каралева Францыі
  8. Марыя (1248—1267), манашка
  9. Санча (1250—1275), арцыбіскуп Таледа
  10. Элеанора (нарадзілася ў 1251, памерла ў маленстве)

Побач з мужам Яланда была ўплывовай асобай у дзяржаве і адной з найбольш таленавітых ягоных дарадцаў. Яе меркаваньні паўплывалі на заключэньне такіх істотных міжнародных дамоваў, як Альмісранская з Кастыліяй у 1244 року. Угода была падпісаная з умовай, што Саян ібн Марданіш вызваліць Валенсію, куды Яланда з мужам урачыста ўвайшлі 9 кастрычніка 1238.

Яланда памерла ў 1253 року (паводле іншых зьвестак у 1251). Пахаваная разам з дачкой Санчай у кляштары Санта-Марыя дэ Вальбона ў Вальбоне-дэ-лес-Манжэс (Каталёнія). У 2002 вугорскі ўрад вылучаў 12 000 эўра на рэстаўрацыю ейнае магілы, аднак кляштар ня даў дазволу на ўскрыцьцё саркафагу. Такім чынам Яланда засталася адзінай прадстаўніцай Арпадаў, чыя магіла засталася непатурбаванай.

Ейны муж пасьля ажаніўся яшчэ раз са сваёй каханкай Тарэзай Жыль дэ Відор.

З XIX стагодзьдзя ў гонар каралевы пачалі называць вуліцы ў Барсэлёне, Сарагосе й іншых местах былое Арагонскае кароны.

Валенсійская грамада 9 кастрычніка адзначае дзень хрысьціянскае адваёвы места і ўзгадвае ўваход караля Якуба I і Яланды. Сьвята завецца Макадарада сьвятога Дыяніса, паколькі ў гэты дзень адзначаецца ўспамін пра Дыянісія Парыскага. Мужчыны дораць сваім жонкам шарф (макадор) зь печанай садавінай і гароднінай; паводле легенды, менавіта гэтыя дарункі ўручалі валенсійскія мусульмане Якубу і Яланце падчас іхняга ўваходу ў заваяванае места.