Ядловец звычайны

Ядло́вец звыча́йны (Juniperus communis) — від хвойных расьлін сямейства Кіпарысавыя (Cupressaceae). Від пашыраны ў Эўропе (большая частка), Паўночнай Афрыкі (пн. Алжыр, Марока), Азіі (ўмераны клімат і горы), Паўночнай Амэрыкі (Грэнляндыя, Канада, ЗША)[1][2].

Ядловец звычайны
Juniperus communis Finland 2006.jpg
Клясыфікацыя
Надцарства Эўкарыёты (Eukaryota)
Царства Расьліны (Plantae)
Група Судзінкавыя расьліны (Tracheophyta)
Аддзел Насенныя (Spermatophyta)
Пададдзел Голанасенныя (Gymnospermae)
Кляса Хвойныя (Pinopsida)
Атрад Хвоі (Pinales)
Сямейства Кіпарысавыя (Cupressaceae)
Род Ядловец (Juniperus)
Від Ядловец звычайны
Бінамінальная намэнклятура
Juniperus communis L., 1753
Арэал
Juniperus communis range map.png
Арэал

АпісаньнеРэдагаваць

Хмызьнякі ад аднаго да 10 мэтраў у вышыню. Лісьце вечназялёнае цёмна-зялёнае, сьцёблы калючыя. Цёмна-фіялетавыя ягадападобныя шышкі выкарыстоўваюцца як заправа для джыну. Ядловец можа жыць да 200 гадоў. Ядловец — двудомны від (мужчынскія і жаночыя кветкі на асобных расьлінах). Плады папулярныя сярод птушак, якія ў значнай ступені адпавядаюць за распаўсюд дрэва[3].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Farjon, A. (2013) Juniperus communis(анг.). The IUCN. Праверана 10.01.2019 г.
  2. ^ Juniperus communis L.(анг.). Germplasm Resources Information Network (GRIN). Праверана 10.01.2019 г.
  3. ^ Juniperus communis(анг.). Arkive. Праверана 10.01.2019 г.