Юс вялікі
Ѫ | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||||||||
Кірыліца | |||||||||||||
А | Б | В | Г | Ґ | Д | Ђ | |||||||
Ѓ | Е | Ё | Є | Ж | Ѕ | З | |||||||
И | І | Ї | Й | Ј | К | Л | |||||||
Љ | М | Н | Њ | О | П | Р | |||||||
С | Т | Ћ | Ќ | У | Ў | Ф | |||||||
Х | Ц | Ч | Џ | Ш | Щ | Ъ | |||||||
Ы | Ь | Э | Ю | Я | Ә | Ӏ | |||||||
Архаічныя літары кірыліцы | |||||||||||||
Ꙁ | Ꙃ | Ꙅ | Ꙇ | Ꙉ | Ҁ | Ѻ | |||||||
Ѹ | Ꙋ | Ѡ | Ѽ | Ꙍ | Ѿ | Ꙏ | |||||||
Ѣ | Ꙑ | Ꙓ | Ꙕ | Ꙗ | Ѥ | Ѧ | |||||||
Ꙙ | Ѫ | Ꙛ | Ѩ | Ꙝ | Ѭ | Ѯ | |||||||
Ѱ | Ѳ | Ѵ | Ѷ | Ꙟ | Ꙡ | Ꙣ | |||||||
Ꙥ | Ꙧ | Ꙩ | Ꙫ | Ꙭ | ꙮ | Ꚙ | |||||||
Ꚛ | П̓ | П̀ | П́ | П̧ | П̑ | Ԗ | |||||||
Шматграфы | |||||||||||||
Дз | Дж |
Ѫ, ѫ (вялікі юс, па-баўгарску: Голям юс, Голяма носовка) — літара гістарычнае кірыліцы. Пазначала гук ɔ̃, які захаваўся ў некаторых словах беларускае мовы і сёньня. Выкарыстоўваецца ў царкоўнаславянскіх каляндарных табліцах. У даных табліцах там розныя гады адзначаюцца рознымі літарамі, у залежнасці ад таго, на які дзень прыпадае свята Вялікадня; вялікі юс адзначае тыя рэдкія гады, у якія Вялікдзень прыпадае на 24 красавіка: апошні раз гэта было ў 1888 годзе і зноў будзе толькі ў 2051 годзе.
У стараславянскім глагалічным альфабэце вялікі юс мае выгляд і лічыцца 36-й літарай па парадку, у кірыліцы выглядае як
і займае 37-ю пазіцыю.
Лічбавага значэння ні ў глагаліцы, ні ў кірыліцы не мае. Часам згадваецца пры пералічэнні літар царкоўнаславянскай азбукі; пры гэтым месца ў альфабэце можа быць розным (часта не толькі пасля юса малога, а адразу за Ю).
Назва «вялікі юс» умоўнае; з старажытнасці прыйшло толькі само слова «юс», якое выкарыстоўваецца ў цяперашніх назвах чатырох літар (Ѧ, Ѫ, Ѩ, Ѭ).
Вымаўленьне літары ѫ Рэдагаваць
Першапачаткова вялікі юс абазначаў насавы галосны [ɔ̃], які вымаўляўся прыкладна як гук [он]. З X—XI стст. насавое вымаўленне ва ўсходнеславянскіх і паўднёваславянскі мовах прапала: у агульнаўсходнеславянскай мове вялікі юс стаў пазначаць гук [у] і быў заменены на літару У: рѫка [ронка] — рука, дѫбъ [донб] — дубъ. У сучаснай беларускай мове літара «ѫ» не выкарыстоўваецца, але гукавое значэньне літары можна сустрэць у некаторых словах-атавізмах: парѫчы [парончы] — парончы, брѫза [бронза] — бронза, грѫка [ɣронка] — гронка, бѫдар [бондар] — бондар, маѭтак [майонтак] — маёнтак, ксѭдз [ксьондз] — ксёндз.