Юры Трубніцкі — магілёўскі летапісец.

Юры Трубніцкі
Род дзейнасьці летапісец
Дата нараджэньня 31 жніўня 1680[1]
Месца нараджэньня Магілёў (Аршанскі павет, Віцебскае ваяводзтва, Вялікае Княства Літоўскае)
Дата сьмерці 1747(1747)
Месца сьмерці Магілёў
Занятак летапісец

Аўтар Магілёўскай хронікі (1709—1747), рэгент магілёўскай магдэбургіі (з 1734 году). Таксама з 1725 году — сябра Магілёўскага магістрату[1].

Працягваў Магілёўскую хроніку пасьля Трафіма Сурты. Першы запіс датуецца восеньню 1709 году. Трубніцкі перапісаў працу Сурты з допісамі-камэнтарамі, што было далей з падзеяў, запісаных папярэднікам, зафіксаваў амаль у мастацкай выразнай форме трагічныя падзеі Паўночнай вайны на Беларусі. Улучыў у летапіс ананімны сатырычны памфлет «Карнавал іншаземны ў Польшчы». Таксама выкрываў сквапнасьць магнатаў і высьмейваў вайсковае бясьсільле Рэчы Паспалітай[1].

Акрамя запісаў хронікі, ім зроблены перапіс падзеяў з кніг па гісторыі Даніі і Швэцыі на польскай мове. Пасьля сьмерці Ю. Трубніцкага справу працягнуў яго сын Аляксандар Трубніцкі, магілёўскі купец, магістрацкі паспаліты і райца. Ён вёў хроніку з 1747 па 1788 гады.

Літаратура

рэдагаваць
  • Бяспанскі, С. І. Да гісторыі вывучэння Магілёўскай хронікі Сурты-Трубніцкіх / С. І. Бяспанскі // Зборнік матэрыялаў магілёўскіх чытанняў «Трафім Сурта і яго час». — Магілёў, 1993. — С. 20—28.
  1. ^ а б в Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 31 жніўня 2013. — № 163 (27528). — С. 8. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць