Юры Пац (Пацавіч; ? — 1505) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (1480—1492), ваявода кіеўскі (1486—1492), намесьнік наваградзкі (1492—1496) і полацкі (1496—1501).

Юры Пац
POL COA Gozdawa.svg
Герб «Газдава»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся невядома
Памёр 1505(1505)
Род Пацы
Бацькі Пац Доўкшавіч
Жонка Фядора з Рагатынскіх
Дзеці Мікалай

Валодаў маёнткамі ў Лідзкім і Берасьцейскім паветах[1]. Трымаў Мерацкае (1505) і Ковенскае (1481) староствы.

БіяграфіяРэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Паца Доўкшавіча, праўдападобнага пачынальніка роду.

Ажаніўся зь Фядорай Рагатынскай (у каталіцтве Соф’я), удавой князя кобрынскага, меў адзінага сына Мікалая. Фядора потым выйшла за Мікалая Радзівіла «Старога»[2].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Анатоль Грыцкевіч. Пацы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 422.
  2. ^ Pacowie Праверана 4 ліпеня 2012 г.

ЛітаратураРэдагаваць