Юры Карпіловіч
Юры Ўладзімеравіч Карпіловіч (1934, Менск, цяпер Беларусь — 2020) — беларускі канструктар вылічальнай тэхнікі.
Юры Карпіловіч | |
Дата нараджэньня | 2 красавіка 1934 (90 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск, Беларуская ССР, Савецкі Саюз |
Дата сьмерці | 1 жніўня 2020 (86 гадоў) |
Месца вучобы | Беларускі політэхнічны інстытут (1957) |
Занятак | навуковец, вынаходнік, выкладчык |
Навуковая сфэра | вылічальная тэхніка |
Месца працы | «Менскі вытворчае аб’яднаньне вылічальнай тэхнікі» |
Вядомы як | стваральнік кампутараў «Менск» і АС ЭВМ |
Навуковая ступень | кандыдат навук (1984) |
Узнагароды | Дзяржаўная прэмія СССР (1970), Ленінская прэмія (1984) |
Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1970) за стварэньне ЭВМ «Менск» і Ленінскай прэміі (1983) за стварэньне кампутара АС ЭВМ. Кандыдат тэхнічных навук (1984) і прафэсар (1990).
У 1957 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. У 1958 годзе працаўладкаваўся інжынэрам-канструктарам на «Менскі завод электронных вылічальных машынаў», дзе пазьней стаў старэйшым інжынэрам аддзелу галоўнага тэхноляга і намесьнікам галоўнага інжынэра. Браў удзел у стварэньні ЭВМ «Менск» і Адзінай сыстэмы пэрсанальных кампутараў і сродкаў тэлекамунікацыяў. У 1973 годзе стаў кіраўніком «Менскага завода вылічальнай тэхнікі». У 1974 годзе заняў пасаду галоўнага інжынэра «Менскага вытворчага аб’яднаньня вылічальнай тэхнікі». У 1976 годзе адначасна пачаў выкладаць у Менскім радыётэхнічным інстытуце. Быў галоўным канструктарам ЭВМ АС-1061 сумесна з А.С. Віталісавым. Аўтар падручнікаў для ВНУ[2].
У 1994 годзе стаў галоўным спэцыялістам «Менскага вытворчага аб’яднаньня вылічальнай тэхнікі». У 1999 годзе заняў пасаду прафэсара катэдры эканомікі і кіраваньня вытворчасьцю Менскага інстытуту кіраваньня. Аўтар кнігі ўспамінаў «Так было» (2004).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/04/ZV_20140402_8.pdf
- ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 2 красавіка 2014. — № 60 (27670). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |