Кампутар
Кампу́тар — вылічальная машына для апрацоўкі зьвестак, паводле зададзеных інструкцыяў. Сучасны кампутар складаецца з абсталяваньня, якое ўяўляе фізычныя часткі кампутара, як то працэсар, клявіятура, манітор і гэтак далей, і праграмнага забесьпячэньня, як то апэрацыйнай сыстэмы і прыкладньняў).
Кампутары маюць некалькі фізычных формаў. Першыя прылады, якія нагадваюць сучасны кампутар, зьявіліся ў сярэдзіне XX стагодзьдзя, прыкладна ў 1940—1945 гады, аднак машыны, падобныя на кампутары, існавалі і раней. Першыя электронныя кампутары мелі памер вялікіх памяшканьняў, спажывалі электрычнай энэргіі як некалькі сотняў сучасных пэрсанальных кампутараў.
У цяперашні час кампутары выкарыстоўваюцца практычна ва ўсіх абласьцях чалавечай дзейнасьці.
Этымалёгія
рэдагавацьСлова кампутар мае паходжаньне ад ангельскага to compute, computer, якія перакладаюцца як «вылічваць», «вылічальнік» (ангельскае слова ў сваю чаргу паходзіць з лацінскага computo — «вылічваю»). Першапачаткова ангельскае слова тлумачылі як чалавека, які робіць арытмэтычныя вылічваньні з дапамогай ці без мэханічных прыладаў. Потым ужо слова тлумачылі як самі прылады, але ж у сучасных кампутарах трываюць і іншыя працэсы акрамя вылічваньняў.
Упершыню тлумачэньне слова «кампутар» зьявілася ў 1897 годзе ў Оксфардзкім ангельскім слоўніку. Тады слова тлумачылася як мэханічная прылада, але ў 1946 годзе ў слоўніку былі зьмешчаны дадаткі, якія дазвалялі абасобіць паняцьця лічбовага, аналягавага й электроннага кампутараў.
Гісторыя
рэдагавацьНекампутарнае пакаленьне
рэдагаваць- 3000 гадоў да н. э. — у Старажытным Бабілёне вынайшлі першыя лічыльнікі — абак.
- 500 гадоў да н. э. — у Кітаі зьявіўся больш «сучасны» варыянт абака з косткамі на дроце.
Апаратнае забесьпячэньне
рэдагавацьТыповы пэрсанальны кампутар складаецца з корпуса й наступных частак:
- мацярынская плата, на якой усталяваны цэнтральны працэсар (CPU) уключаючы сыстэму астужэньня, апэратыўную памяць і іншыя часткі, а таксама слоты пашырэньня
- апэратыўная запамінальная прылада (АЗП) і кэш (звычайна уваходзіць у склад CPU)
- Пастаянная запамінальная прылада (ПЗП)
- Шыны — PCІ, PCІ-E, USB, FіreWіre, AGP (састарэла), ІSA (састарэла), EІSA (састарэла)
- Блок сілкаваньня
- Кантролеры прылад захоўваньня — ІDE, SCSІ, SATA, SAS ці іншых тыпаў, якія знаходзяцца непасрэдна на мацярынскай плаце (убудаваныя) альбо на платах пашырэньня. Да кантролераў падлучаны цьвёрды дыск, прывад гнуткіх дыскаў, CD-ROM і іншыя прылады.
- Накапляльнікі на зьменных носьбітах
- Прывады аптычных дыскаў
- прывад гнуткіх дыскаў
- стрымер
- Прылады захоўваньня інфармацыі
- Цьвёрдыя дыскі (часам з магчымасьцю аб’яднаньня ў RAІD-масіў)
- Відэакантролер (убудаваны ці ў выглядзе платы пашырэньня — гл. графічная плата), перадае сыгнал на манітор
- Гукавы кантролер (гл. гукавая плата)
- Сеткавы інтэрфейс(см. сеткавая плата)
Акрамя таго, у апаратнае забесьпячэньне таксама уваходзяць зьнешнія кампанэнты — перыферыйныя прылады:
- Прылады уводу
- Клявіятура
- Мыш, трэкбол ці тачпад
- Джойстык
- Сканер
- Прылады вываду
- Манітор (дысплей)
- Калёнкі/завушніцы
- Прылады друку
- Прынтар
- Плотар
- Мадэм — для сувязі па тэлефоннай лініі
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Віртуальны кампутарны музэй (рас.)
- Клясыфікацыя кампутараў (анг.)
Гэта — накід артыкула пра кампутар. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |