Ю́ры Міха́йлавіч Алы́маў (нар. ў 1957, Кочкар-Ата, Оская вобласьць, Кіргіская ССР) — беларускі эканаміст, намесьнік старшыні праўленьня банку ВТБ Беларусь.

Юры Алымаў
Першы намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі
верасень 2001 — красавік 2013
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1957(1957)
Кочкар-Ата, Оская вобласьць, Кыргыстан
Адукацыя: Ленінградзкі фінансава-эканамічны інстытут імя М. А. Вазьнясенскага
Узнагароды: Ганаровы работнік банкаўскай сыстэмы Беларусі (2007)

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў Ленінградзкі фінансава-эканамічны інстытут імя М. А. Вазьнясенскага, Акадэмію кіраваньня пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, магістратуру Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту.

Працаваў старшым эканамістам Шацілавіцкага гарадзкога фінансавага аддзелу (1985—1986), загаднікам ашчаднай касы Шацілавіцкага раёну (1986—1989), намесьнікам старшыні Шацілавіцкага гарвыканкаму (1989—1993).

З 1993 — намесьнік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўленьня, з 1997 — намесьнік старшыні праўленьня ААБ «Беларусбанк».

З 1998 — намесьнік Старшыні Праўленьня, зь верасьня 2001 — першы намесьнік Старшыні Праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь. У 2007 годзе ўзнагароджаны званьнем «Ганаровы работнік банкаўскай сыстэмы Беларусі» і ўзнагароджаны нагрудным знакам Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусі «за пасьпяховае выкананьне задач, пастаўленых перад банкаўскай сыстэмай рэспублікі, высокі парфэсыяналізм, выбітны ўнёсак ва ўдасканаленьне і рэалізацыю грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусі».

З 20 чэрвеня па 27 ліпеня 2011 выконваў абавязкі старшыні Нацбанку. Працаваў у Нацбанку да красавіка 2013 году, калі прайшло скарачэньне колькасьці дзяржаўных служачых[1]. З красавіка 2012 году дарадца Апарату Старшыні Праўленьня АТЗТ Банк ВТБ (Беларусь), ад сьнежня 2013 году ўваходзіць у склад Назіральнага савету банка. У 2015 годзе прызначаны на пасаду намесьніка старшыні праўленьня[2].

  1. ^ Юрий Алымов (рас.). TUT.BY. Праверана 28 верасьня 2019 г.
  2. ^ Алымов Юрий Михайлович (рас.). ВТБ. Праверана 28 верасьня 2019 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць