Закрытае акцыйнае таварыства «Банк ВТБ (Беларусь)» — камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусі. Статутны фонд — 117,6 млн руб., нарматыўны капітал — 502,8 млн руб.[2] Асноўны пакет акцый належыць належыць Банк ВТБ (ПАТ).

Банк ВТБ (Беларусь)
Выява лягатыпу
Тып ЗАТ
Заснаваная 7 кастрычніка 1996
Краіна
Разьмяшчэньне Нацыянальны сьцяг Беларусі 220007 Менск, вул. Маскоўская, 14
Галіна Банкаўская сфэра
Прадукцыя банкаўскія паслугі
Чысты прыбытак
Матчына кампанія Банк ВТБ (ПАТ)

Рэквізыты рэдагаваць

Месцазнаходжаньне: 220007, Рэспубліка Беларусь, Менск, вул. Маскоўская, 14

БІК 153001108, УНП 101165625 , АКПА 37422144.

S.W.I.F.T. SLANBY22[3].

Дзейнасьць рэдагаваць

Банк зьяўляецца чальцом Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Асацыяцыі беларускіх банкаў, Беларускай валютна-фондавай біржы, Беларускага саюзу прадпрымальнікаў і ўпаўнаважаным агентам па разьмяшчэньні аблігацыяў Дзяржаўнага выйгрышнага валютнага займу Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь[2].

Мінуўшчына рэдагаваць

Заснаваны ў 1996 року пад назваю «Слаўнафтабанк». Зарэгістраваны Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь 7 кастрычніка 1996[4].

У лістападзе 2007 року зьмяніў назву на Банк ВТБ (Беларусь) пасьля продажу кантрольнага пакету акцыяў групе ВТБ (Расея).

7 кастрычніка 2013 дзяржаўная доля акцыяў (25,9%) была прададзеная расейскаму «Банку ВТБ»[5].

Міжнародныя санкцыі рэдагаваць

Банк знаходзіцца пад санкцыямі ЗША (сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў; зь лютага 2022 году)[6], Канады (з красавіка 2023 году)[7], Новай Зэляндыі (са жніўня 2023 году)[6].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ https://www.vtb.by/sites/default/files/financial_statements_ifrs_2021.pdf
  2. ^ а б О банке (рас.) Главная. Банк ВТБ. Праверана 8 кастрычніка 2013 г.
  3. ^ Реквизиты (рас.) О банке. Банк ВТБ. Праверана 8 кастрычніка 2013 г.
  4. ^ Банкі, якія дзейнічаюць. Нацыянальны банк Рэспублікі БеларусьПраверана 8 кастрычніка 2013 г.
  5. ^ МЛ. (7 кастрычніка 2013) «Банк ВТБ» прадалі расейцам Навіны. БелсатПраверана 8 кастрычніка 2013 г.
  6. ^ а б ЗАТ Банк ВТБ (Білорусь)
  7. ^ Канада ввела санкции против Нацбанка Беларуси и ряда крупнейших банков

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць