Юры Варонежцаў

беларускі навуковец і палітык
(Перанакіравана з «Юрый Варонежцаў»)

Ю́ры Варо́нежцаў (23 сьнежня 1955, Масква — 20 кастрычніка 2020, Гомель[1]) — беларускі навуковец-фізык, палітык і грамадзкі дзеяч. Дэпутат Вярхоўнага Савету СССР. Кандыдат тэхнічных навук.

Юры Варонежцаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 23 сьнежня 1955(1955-12-23)
Памёр: 20 кастрычніка 2020(2020-10-20) (64 гады)
Партыя:
Адукацыя:

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і вайсковага перакладчыка і лекара. Дзяцінства правёў у НДР. У 1973 годзе скончыў з залатым мэдалём сярэднюю школу ў Берасьці, у 1978 годзе — фізычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (Менск). Працаваў у Інстытуце мэханікі мэталяпалімэрных сыстэм (ІМС) Акадэміі навук БССР, пасьля заканчэньня асьпірантуры абараніў кандыдацкую дысэртацыю.

У 1989 годзе быў абраны народным дэпутатам СССР ад Гомля. У Вярхоўным Савеце СССР працаваў чальцом камісіі па экалёгіі, потым старшынём падкамітэту па экалягічных праблемах прамысловага комплексу СССР, адказным сакратаром камісіі ВС СССР па разглядзе прычын аварыі на Чарнобыльскай АЭС і ацэнцы дзеяньняў службовых асобаў у пасьляаварыйны пэрыяд. Адказваў у Вярхоўным Савеце СССР за распрацоўку праграмы пераадоленьня наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і адпаведных заканадаўчых актаў. Пасьля путчу 1991 году абраны на пасаду намесьніка Старшыні Савету Саюзу ВС СССР, якую займаў да распаду СССР.

Сябра Міжрэгіянальнай дэпутацкай групы з моманту яе стварэньня акадэмікам Андрэем Сахаравым. У жніўні 1991 падчас путчу ГКЧП прымаў удзел у абароне Белага дома ў Маскве.

Пасьля распаду СССР працаваў загадчыкам лябараторыі ў ІМС Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выканаўчым дырэктарам аддзяленьня Беларускага аддзяленьня Фонду Сораса, намесьнікам старшыні праўленьня Фонду ім. Льва Сапегі, у іншых няўрадавых арганізацыях. Зьяўляўся адным з заснавальнікаў Беларускага сацыяльна-экалягічнага Саюзу «Чарнобыль» (з 1992 па 2001 яго віцэ-прэзыдэнт), «Грамадзянскіх ініцыятыў», «Прававой ініцыятывы» і яшчэ некалькіх беларускіх НДА.

У складзе аргкамітэта руху «Навукоўцы за бязьядзерную Беларусь» удзельнічаў у арганізацыі пратэстаў супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі. Сябра камісіі «Грамадзкай экалягічнай экспэртызы праекту будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Рэспубліцы Беларусь», якая дала адмоўнае заключэньне аб магчымасьці гэтай будоўлі на тэрыторыі Рэспублікі. Аўтар законапраекту «Аб экалягічнай бясьпецы грамадзян».

Кандыдат тэхнічных навук. Аўтар больш за 30 вынаходак, двух манаграфій і каля 50 навуковых публікацыяў. Найбольш важныя вынаходкі: аўтарскае пасьведчаньне СССР № 1225370 «Дазымэтр гама-выпраменьваньня»; аўтарскае пасьведчаньне СССР № 1225371 «Спосаб вызначэньня паглынутай дозы гама-выпраменьваньня»

Сябра Нацыянальнага камітэту Аб’яднанай грамадзянскай партыі Беларусі, у якую ўваходзіў з моманту яе стварэньня. З пачатку 2010 году — у руху «Гавары праўду!». Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, аўтар некалькіх соцень публікацыяў у беларускіх і замежных выданьнях.

18 траўня 2010 году ў Гомелі супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі ў яго тры ноўтбукі, адзін зь якіх належаў яго 10-гадовай дачцэ, кампутар сына, відэакамэру, мабільныя тэлефоны, носьбіты інфармацыі — дыскі, дыскеты, флэш-карты і відэакасеты, кнігі і некалькі тысячаў долараў. 20 траўня быў дапытаны ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе[2]. Прадстаўнікі 33 грамадзкіх арганізацыяў, у тым ліку вядомых навукоўцаў і эколягаў розных краінаў напісалі зварот у пракуратуру, міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыю прэзыдэнта Беларусі з пратэстам супраць перасьледу Варонежцава і канфіскацыі асабістых рэчаў сям’і «сьведкі па справе» і патрабаваньнем аднавіць законнасьць[3].

Творчасьць

рэдагаваць
  • «Электрические и магнитные поля в технологии полимерных композитов», Менск, «Наука и техника», 1990 г., 263 ст.
  • «Полевые избирательные технологии: теория и практика в применении к белорусской реальности», Тарту, «Мартида», 2004 г. 64 ст.
  • «Роль региональных структур гражданского общества в усилении проевропейских установок». Сборник "Беларусь и «большая Европа», стр.327-343, 2007 г., НИСЭПИ, Навасыбірск, «Водолей», 439 стр.
  • Некомпенсированные риски белорусской АЭС. В сборнике: Материалы конференции «Научные и гуманитарные инициативы в поддержку ликвидаторов и жертв Чернобыльской катастрофы». Вільня, 2008 г.
  • Nicht nur Tschernobyl belastet die Umvelt. // «Wostok». Koln. 1994. Marz-April. s.56-61.
  • Letter from Belarus. NGOs report climate of fear, government repression. // Surviving Together. Washington, 1997. vol.15, issue 4. P.54.
  • Soros Foundation in Gomel. What are the prospects? // Public relations bulletin «Chernobyl Region». 1997. p. 7.
  • Роль «третьего сектора» в формировании гражданского общества. // В сборнике "Гражданское общество. Гомель. 1997. с. 10-14.
  • Проведение эффективных кампаний по защите своих интересов. Методы убеждений и пропаганды. // Лидерство в общественных объединениях. Гомель. 1998, с. 5-10.
  • Один день с сержантом Чарли. // «Навіны» .1998. № 111.
  • Окружающая среда и права человека. // Информационный экологический бюллетень «Зеленый путь» . Гомель. 1998. № 1, с.3-5, 1999, № 2, с 3-4.
  • Местные власти — взаимоотношения с гражданами и их организациями в демократических странах. // Сборник «Партнерство». Гомель. 1999, с 8-12.
  • АЭС — фабрика по производству радиоактивных отходов. Народная воля. 08.05.09
  • Чем будут топить «атомную печку»? Народная воля. 03.02.09
  • Нужна ли нам атомная станция? Народная воля. 17.04.08
  • Нужен ли нам мирный атом? Товарищ. 13.03. 08
  • Да вот кто ж ему даст… Народная воля .17.10.07
  • Проект Закона «Об экологической безопасности граждан». // «Набат».1992. № 27.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Кто есть кто в Республике Беларусь. В. В. Федосов и др. — Минск: Завигар, 1999. — 304 с 2. Народные депутаты СССР. — Москва: Издание Верховного Совета СССР, 1990.-665 с.
  • Памёр Юрый Варонежцаў, Новы час, 21-10-2020