Музэй карабля Ваза
Музэй карабля Ва́за, таксама Музэй карабля Ва́са (па-швэдзку: Vasamuseet) — музэй у сталіцы Швэцыі Стакгольме, які зьмяшчае карабель XVII-га стагодзьдзя Ваза. Разьмешчаны на высьпе Юргордэн. Заснаваны 15 чэрвеня 1990 году і ўваходзіць у групу Дзяржаўных марскіх музэяў і музэяў гісторыі транспарту Швэцыі.
Музэй карабля Ваза | |
Vasamuseet | |
Фасад музэю карабля Ваза з поўначы | |
Месцазнаходжаньне | Стакгольм, Швэцыя |
---|---|
Наведнікаў | |
Створаны | 15 чэрвеня 1990 |
Адкрыты | 15 чэрвеня 1990 |
Дырэктар | Ліса Монсан |
Геаграфічныя каардынаты | 59°19′41″ пн. ш. 18°5′29″ у. д. / 59.32806° пн. ш. 18.09139° у. д.Каардынаты: 59°19′41″ пн. ш. 18°5′29″ у. д. / 59.32806° пн. ш. 18.09139° у. д. |
Музэй карабля Ваза | |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1625 годзе кароль Швэцыі Густаў II Адольф загадаў пабудаваць для свайго флёту новы, моцны карабель, які мусіў стаць ягоным флягманам. У 1627 годзе будаўніцтва 64-гарматнага караблю Vasa, названага ў гонар каралеўскай дынастыі Ваза, было завершана, а 10 жніўня 1628 году карабель адправіўся ў свой першы рэйс. Але ўжо праз прыкладна 1 300 м ён патануў.
25 жніўня 1956 году швэдзкі гісторык-аматар Андэрс Франсэн адшукаў затанулы карабель у раёне Бэкгольмскага доку[2]. У 1961 годзе Ваза быў падняты з вады і разьмешчаны ў часова прыстасаваным для гэтага будынку. У 1987 годзе пачалося будаўніцтва сучаснага будынку музэю, які быў урачыста адкрыты 15 чэрвеня 1990 году. У 2013 годзе музэй быў перабудаваны і пашыраны.
Наведвальнікі
рэдагавацьМузэй карабля Ваза зьяўляецца адным з найбольш папулярных турыстычных атракцыёнаў Швэцыі. У 2014 годзе яго наведалі 1 220 000 турыстаў, што ставіць яго на другое месца паводле папулярнасьці пасьля Скансэну[3].
Галерэя
рэдагаваць-
Карабель Вазу падымаюць з вады. Выспа Бэкгольмэн, 1961 год
-
Уваход у музэй
-
Унутры музэю
-
Чарга ў музэй