«Юнісон» — беларуска-брытанскае прадпрыемства, якое займаецца вытворчасьцю легкавых і спэцыялізаваных аўтамабіляў. Заснаванае ў 1996 року як супольнае беларуска-брытанска-амэрыканскае прадпрыемства «Форд Юніён». У 2000 годзе пераўтворанае ў СП ЗАТ «Юнісон». За 2006—2010 гг. прадпрыемства выпусьціла тысячу аўтамабіляў «Саманд», якія набывалі міліцыя і іншыя ўрадавыя ўстановы[1].

Юнісон
Тып Закрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 1996
Заснавальнікі «Форд Мотар» (ЗША)
Краіна
Разьмяшчэньне вёска Апчак, Менскі раён, Беларусь
Ключавыя фігуры Зьміцер Ягораў
Галіна аўтамабілебудаваньне
Прадукцыя легкавыя аўтамабілі
Матчына кампанія «Фенокс»(en) (Менск)

Выпускае наступныя маркі аўтамабіляў:[2]

  • Юнікс-3561
  • Юнімэд-3591
  • Юнімэд-35911
  • Юнімэд-3592
  • Юнімэд-3593
  • KIA 2500F «Unicom»
  • Zotye Z300

Плянуецца зборка Opel Corsa наўзамен спыненьню зборкі мадэлі іранскага вытворцы Samand[3].

  1. ^ Сымон Сьвістуновіч. Якія дзьверы мы адчынім // Зьвязда : газэта. — 23 лютага 2011. — № 35 (26899). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Прадукцыя (рас.). Юнісон. Праверана 4 лістапада 2013 г.
  3. ^ Агентство «Бизнес-новости». (18 чэрвеня 2013) Выпуск Samand у Беларусі спынены. На «Юнісон» будзе наладжаная зборка Zotye і Opel (рас.) Авто.Тут.Бай. TUT.BYПраверана 4 лістапада 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць