Юлія Шыгманд

румынская акторка, эспэрантыстка

Юлія Шыґманд (па-вугорску: Sigmond Júlia, 29 ліпеня 1929, Турда, Румынія — 23 сакавіка 2020, П’ячэнца, Італія) — румынская акторка вугорскага паходжаньня, што працавала ў лялечным тэатры, эспэрантыстка. Сястра вугорскага пісьменьніка і паэта Іштвана Шыґманда і жонка эспэрантыста Сэна Радзіна.

Юлія Шыґманд
вуг. Sigmond Júlia
Дата нараджэньня 29 ліпеня 1929
Месца нараджэньня Турда, Клуж, Румынія
Дата сьмерці 1 (23) сакавіка 2020
Месца сьмерці П’ячэнца, Эмілія-Раманьня, Італія
Прычына сьмерці COVID-19
Грамадзянства Сьцяг Румыніі Румынія
Сьцяг Вугоршчыны Вугоршчына
Прафэсія эспэрантыстка, акторка
Навуковая сфэра эспэранта[1], творчае і прафэсійнае пісьмо[d][1], проза[1], лялькавы тэатар[d][1] і рэдагаваньне[d][1]
Муж Сэн Радзін
Узнагароды

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыла ў 1949 годзе жаночую ґімназію ў Клуж-Напокі (былую рэфармісцкую ґімназію, цяпер ліцэй Апачай). У 1950 годзе пачала рэдактарскую дзейнасьць, з 1959 па 1984 рокі працавала ў тэатры Клуж-Напокі лялечніцаю й мімам. З 1956 року займалася вывучэньнем эспэранта, неаднаразова ўдзельнічала ў міжнародных зьездах і сустрэчах эспэрантыстаў. Была галоўным рэдактарам часопіса на эспэранта «Bazaro» і ґазэты «Monate». Апублікавала некалькі твораў на эспэранта, у 2000 годзе атрымала прэмію ў галіне фантастыкі за апавяданьне «Mi ne estas Mona Lisa». У 2005 годзе на 85-м Сусьветным канґрэсе эспэранта ў Тэль-Авіве стала арґанізатарам конкурсу выяўленчага мастацтва.

Загінула 23 сакавіка 2020 праз Каранавірусную інфэкцыю.

Абраныя творы

рэдагаваць
  • 2001 — Mi ne estas Mona Lisa
  • 2008 — Kiam mi estis la plej feliĉa en la vivo?
  • 2011 — Nomoj kaj sortoj
  • 2013 — Dialogo
  • 2013 — Libazar' kaj tero
  • 2015 — Kvodlibeto
  • 2016 — Kvin geamikoj

Узнагароды й прэміі

рэдагаваць
  • 1969 — Nova Talento: Interdivido
  • 1997 — Prozo, 2-я прэмія: Kiam mi pardonis al la kato?
  • 2000 — Prozo, 1-я прэмія: Mi ne estas Mona Lisa
  • 2009 — Prozo, 2-я прэмія: Viola

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць