Юлемістэ (возера)
Юлемістэ (па-эстонску: Ülemiste) — найбольшае возера ў ваколіцах Таліну. Сілкуецца патокамі Курнай і Руунаояй, а таксама каналам Васк’яла-Юлемістэ з ракі Пірыта.
Возера
Юлемістэ
Ülemiste
Юлемістэ | |||||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Побач з возерам разьмешчаны Талінскі аэрапорт і гандлёвы цэнтар Ülemiste.
Возера Юлемістэ зьяўляецца крыніцай пітной вады Таліну з XIV стагодзьдзя, у дадзены забясьпечваючы патрэбы места на 90%. Яшчэ 10% вады здабываецца з калодзежаў, хоць гэта неабавязкова і было зроблена зь меркаваньняў бясьпекі на той выпадак, калі возера зь нейкіх прычынаў будзе заражанае.
Жывёльны сьвет
рэдагавацьУ возеры водзяцца розныя віды рыб, у тым ліку вугры, завезеныя сюды ў 1986 р. Драпежныя рыбы складаюць усяго 5% ад агульнай колькасьці рыб.
Міталёгія
рэдагавацьУ возеры ляжыць вялізны валун, называны «Ліндаківі» (скала Лінды). Паводле легенды, гэты валун быў адным з тых, якія Лінда несла на магілу свайго мужа Калева, ды выраніла з фартуха. Яна села на валун і заплакала, а зь ейных сьлёзаў і ўтварылася возера Юлемістэ.
Шырока распаўсюджаная і легенда пра «старога зь Юлемістэ» (эст. Ülemiste vanake), што жыве ў возеры. Усіх, каго сустрэне на сваім шляху, ён пытаецца: «Ці Талін ужо дабудаваны?». Калі хтосьці адкажа, што так, то, згодна з легендай, возера Юлемістэ затопіць места. З гэтай прычыны будаўніцтва ў Таліне не павінна спыняцца[1].
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ NEITSIKIVI (PÕLLEKIVI) (99-115) (эст.) Kommentaarid. Eesti Rahvaluule. Праверана 2 лістапада 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЮлемістэ (возера) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Прадпрыемства «Вада Таліну» (эст.)
- Зьвесткі пра возера (эст.)