Юзэф Максымілян Станеўскі

Юзэф Максымілян Станеўскі (па-польску: Józef Maksymilian Staniewski; 17951871) — рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп. Дамініканін. Прэор Пецярбурскага кляштара. 27 верасьня 1858 прызначаны тытулярным біскупам Плятэі й дапаможным біскупам магілёўскім. Ад 1869 адміністратар Магілёўскае дыяцэзіі. Выявіў сябе рашучым прыхільнікам русыфікацыі. Уводзіў расейскую мову ў дадатковыя набажэнствы, патрабаваў навучаньне на расейскай мове.

З пастырскага пасланьня ад 24 лютага 1871.

Як пастыр магу вас запэўніць, што ўвядзеньне расейскай мовы ў дадатковыя набажэнствы не ўяўляе ніякай небясьпекі для нашай сьвятой рыма-каталіцкай веры.

Ліст луцкаму біскупу Каспару Бароўскаму.

Навучаць катэхізму ў школе будзем на расейскай мове, як гэтага хоча манарх, які мае такое права.

Папярэднік
Хасэ Марыя Дыяс Санхурха
Плятэйскія біскупы
1858-1871
Наступнік
Фэрдынан Пэр'е

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць