Ю́зэф Брант (па-польску: Józef Brandt; 11 лютага 1841, Шчабрэшын12 чэрвеня 1915, Радам) — польскі жывапісец, баталіст.

Юзэф Брант
Portrait of Józef Brandt by Bolesław Szańkowski (1910).jpg
Баляслаў Шанкоўскі. Партрэт Юзэфа Бранта
Імя пры нараджэньні Józef Brandt
Дата нараджэньня 11 лютага 1841
Месца нараджэньня Шчабрэшын
Дата сьмерці 12 чэрвеня 1915
Месца сьмерці Радам
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак жывапіс
Навуковая сфэра жывапіс[1]
Жанры батальнае малярства[d]
Плынь баталіст
Узнагароды
баварскі ордэн Максыміліяна «За навуку і мастацтва»
Подпіс Выява аўтографу
Подпіс Бранта
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Брант.

ЖыцьцяпісРэдагаваць

Навучаўся ў Парыжы (1858—1860) і Мюнхэне. У 1875 заснаваў уласную школу жывапісу.

У 1877 ажаніўся з Геленай з Вайцэхоўскіх, уладальніцай вёскі Аронска каля Радаму, дзе правёў большую частку жыцьця. Цяпер там разьмяшчаецца знакаміты Цэнтар польскай скульптуры.

ТворчасьцьРэдагаваць

Маляваў пераважна на баталістычныя і гістарычныя тэмы, зьвязаныя з казацкімі, татарскімі бітвамі і швэдзкімі войнамі XVII стагодзьдзя.

Творчасьць Бранта аказала моцны ўплыў на польскае выяўленчае мастацтва і літаратуру (натхніў Генрыка Сянкевіча на стварэньне трылёгіі «Агнём і мячом», «Патоп» і «Пан Валадыёўскі»). Да пераемнікаў творчасьці Юзэфа Бранта належаў між інш. Уладыслаў Шэрнэр.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Юзэф Брантсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Brandt, Józef // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі