Юзэф Сяліцкі
Ю́зэф Сялі́цкі (па-польску: Józef Sielicki) гербу Корчак (пам. 1791 г.) — рэгент канцэлярыі ВКЛ, полацкі кашталян.
Герб «Корчак» | ||||
19-ы Кашталян полацкі | ||||
---|---|---|---|---|
11.12.1784 — 12.4.1791 | ||||
Папярэднік | Тадэвуш Жаба | |||
Наступнік | Робэрт Бжастоўскі | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Памёр | 12 красавіка 1791 Полацак? | |||
Род | Сяліцкія | |||
Бацькі | Міхал Сяліцкі | |||
Жонка | Марына з Цеханавецкіх | |||
Дзеці | сын Антоні, дачка Элеанора | |||
Рэгаліі | ||||
|
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сяліцкі.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСын Міхала Сяліцкага, таксама рэгента канцэлярыі ВКЛ. Валодаў фальваркам Юшкаў у Віцебскім ваяводзтве. 3 сакавіка 1765 г. стаў полацкім войскім.
Пры падтрымцы Антонія Тызэнгаўза станавіўся паслом на соймы 1773, 1776, 1782 гг.
1777 г. — атрымаў пасаду рэгента канцылярыі ВКЛ.
1778 г. — узнагароджаны ордэнам сьв. Станіслава.
1784 г. — полацкі кашталян.
У лютым 1788 г. стаў кавалерам ордэна Белага Арла.
У верасьні 1788 г., дзякуючы дамоўленасьці з Тадэвушам Жабам, змог арганізаваць абраньне свайго сына Антонія Сяліцкага паслом на Чатырохгадовы Сойм.
Сам прысутнічаў на пачатку Сойма і нават абараняў Вайсковы Дэпартамэнт Пастаяннай Рады. З 1789 г. у Полацку. Цяжка хварэў.
12 красавіка 1791 г. памёр.
Літаратура
рэдагаваць- Zofia Zelinska. Sielicki Józef // Polski Słownik Biograficzny. Tom XXXVI W-wa-Krakow 1995—1996, с. 592—593