ЮНІФІЛ

міратворчая місія ААН і НАТО ў Лібане

Часо́выя сі́лы ААН у Ліба́не (па-ангельску: United Nations Interim Force in Lebanon, па-арабску: قوة الأمم المتحدة المؤقتة في لبنان‎, па-габрэйску: כוח האו"ם הזמני בלבנון), скарочана ЮНІФІЛ (анг. UNIFIL, араб. يونيفيل‎, іўр. יוניפי״ל) — міратворчая місія ААН, створаная 19 сакавіка 1978 рэзалюцыямі Рады Бясьпекі ААН №№425 і 426 з мэтай раззбраеньня Хэзбалы, падтрымкі апэрацый лібанскага войска супраць паўстанцаў і кантрабанды зброі і кантролю выхаду ізраільскіх войскаў зь Лібану.

Часовыя сілы ААН у Лібане
United Nations Interim Force in Lebanon

Разьмяшчэньне ЮНІФІЛ (2018)
Абрэвіятура ЮНІФІЛ
Дата ўтварэньня 1978 сакавіка 19; 46 гады таму (19-03-1978)
Тып міратворчыя сілы
Штаб-кватэра Эн-Накура, Лібан
Чалец місіі Сьцяг Гішпаніі Сьцяг краіны або тэрыторыі Генэрал-маёр Арольда Лязара Саэнс
Матчына кампанія Рада Бясьпекі ААН
Сайт unifil.unmissions.org

З часу дзеяньня мандату адбыліся напад Ізраілю ў 1982 року і вывад ізраільскіх войскаў у 2000 року. Пасьля вайны 2006 году Рада бясьпекі ААН пашырыла ЮНІФІЛ і надала яму новыя задачы, сярод якіх і дапамога перамешчаным асобам.

Штороку Рада бясьпекі працягвае мандат ЮНІФІЛ. Паводле стану на 2024 рок ён складаецца з 10 000 міратворцаў з 46 краінаў, якія дапамагаюць лібанскаму войску ахоўваць поўдзень краіны ад «староньніх вайскоўцаў, напрыклад баевікоў Хэзбалы».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Каардынаты: 33°10′ пн. ш. 35°23′ у. д. / 33.167° пн. ш. 35.383° у. д. / 33.167; 35.383