Э. Ч. Асонду

нігерыйскі пісьменьнік

Э. Ч. Асонду (па-ангельску: E. C. Osondu) — нігерыйскі пісьменьнік, знакаміты сваімі кароткімі апавяданьнямі. Творы Асонду публікаваліся ў такіх часоісах, як «Agni», «Guernica», «Vice», «Fiction», і «The Atlantic». У 2010 годзе ў Э. Ч. Асонду выйшла першая кніга апавяданьняў «Голас Амэрыкі» (анг. Voice of America).

Э. Ч. Асонду
E. C. Osondu
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XX стагодзьдзе
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Жанр кароткае апавяданьне
Мова ангельская мова і Nigerian Pidgin[d]
Прэміі Прэмія імя Кейна (2009)
Узнагароды

У 2007 годзе яго апавяданьне «Jimmy Carter’s Eyes» выйшла ў фінал афрыканскай прэміі імя Кейна, а ў 2009 за апавяданьне «У чаканьні» (анг. Waiting) пісьменьнік стаў прызёрам гэтае прэміі[1].

Жывучы ў Нігерыі, працаваў рэклямным капірайтарам. У 2008 годзе ён атрымаў стыпэндыю ад Сыракускага ўнівэрсытэту, а з 2010 году працуе старэйшым выкладчыкам ва ўнівэрсытэце Провідэнса ў Род-Айлэндзе.

«У чаканьні», апублікаванае ў кастрычніку 2008 часопісам «Guernica magazine», апавядае пра жыцьцё ў лягеры для ўцекачоў вачыма юнага хлопчыка. Акрамя грашовага прызу ў £10 000, прэмія імя Кейна таксама ўзычыла Асонду магчымасьць месячнага пражываньня ў Джорджтаўнскім унівэрсытэце ў Вашынгтоне.

  1. ^ Прэмія імя Кейна за твор афрыканскага аўтара. ПрайдзіСвет (10 ліпеня 2009). Праверана 15 траўня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць