Эўрапейская раўніна
Каардынаты: 57°30′00″ пн. ш. 29°00′00″ у. д. / 57.5000° пн. ш. 29.0000° у. д.
Эўрапе́йская, або Вялі́кая Эўрапейская раўні́на — найбуйнейшая раўнінная форма рэльефу ў Эўропе, пазбаўленая вялікіх гораў.
Разьмяшчэньне
рэдагавацьВялікая Эўрапейская раўніна распасьціраецца на захадзе ад Пірэнэяў і францускай часткі Біскайскай затокі да Ўралу на ўсходзе, уключаючы тэрыторыі Бэльгіі, Нідэрляндаў, Нямеччыны, Даніі, Польшчы, Летувы, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі, Беларусі, Украіны, Малдовы, Румыніі, Баўгарыі, Расеі і Казахстану[1]. Большасьць раўніны не перавышае вышыню 150 м над у. м. На захадзе і паўночным захадзе амываецца водамі Атлянтычнага басэйну, на паўночным усходзе — Арктычнага, на паўднёвым усходзе — Міжземнаморскага. На поўдні абмежаваная ўзвышшамі і плято Альпаў, Карпатаў і Балканаў.
Падзяляецца на Сярэдне-Эўрапейскую і Ўсходне-Эўрапейскую раўніны. Падзел хутчэй гістарычны, чымся геамарфалягічны: расейская частка Ўсходне-Эўрапейскай раўніны называецца яшчэ Расейскай раўнінай і займае амаль цэлую тэрыторыю эўрапейскай Расеі.
Экалёгія
рэдагавацьДа актыўнага чалавечага засяленьня Эўрапейская раўніна была пакрытая лясамі. Адным з апошніх (і найбуйнейшым) першабытных лясоў застаецца Белавеская пушча на мяжы Беларусі і Польшчы. Цяпер раўніна — самы прадуктыўны сельскагаспадарчы эўрапейскі рэгіён. Вядомыя экарэгіёны:
Крыніцы
рэдагаваць- ^ European Plain (анг.) // Encyclopædia Britannica. — britannica.com.