Этымалягічны аналіз слова

Этымалягічны аналіз слова — гэта вызначэньне той марфэмнай структуры, якую слова мела раней.

У большасьці выпадкаў дзяленьне словаў на часткі пры марфэмным і этымалягічным аналізе супадае. У словах, якія з той ці іншай прычыны зьмянілі сваю структуру, пры марфэмным і этымалягічным аналізе будуць вылучацца розныя часткі.

Аб’ектам этымалягічнага аналізу, як правіла, выступаюць невытворныя ў сучаснай мове словы. Мэта этымалягічнага аналізу — устанавіць, як зьмянялася марфэмная і словаўтваральная структура слова, якія гістарычныя працэсы аказалі ўплыў на гэтыя зьмены.

Задачы этымалягічнага аналізу

рэдагаваць
  • Устанаўленьне з дапамогай этымалягічных слоўнікаў гістарычнай марфэмнай і словаўтваральнай структуры слова.
  • Параўнаньне гістарычнай структуры з сучаснай структурай.
  • Вызначэньне гістарычных працэсаў, якія адбываліся ў структуры слова.
  • Выяўленьне прычын гістарычных зьменаў у марфэмным складзе слова.

Мэтодыка этымалягічнага аналізу

рэдагаваць
  1. Аднавіць пачатковую форму слова і яго часьцінамоўную прыналежнасьць; устанавіць лексычнае значэньне слова.
  2. Паказаць сучаснае дзяленьне слова.
  3. Вызначыць з дапамогай этымалягічных слоўнікаў гістарычнае дзяленьне слова.
  4. Шляхам супастаўленьня сучаснага і гістарычнага марфэмнага дзяленьня слова ўстанавіць тып гістарычных зьменаў марфэмнага складу (апрошчаньне, ускладненьне, перараскладаньне, дэкарэляцыя, дыфузія).
  5. Вызначыць прычыны гістарычных зьменаў (фанэтычныя, сэмантычныя, дзеяньне аналёгіяў).

Разьмежаваньне марфэмнага і этымалягічнага аналізу дазваляе пазьбегнуць такой памылкі, як вылучэньне ў слове пры марфэмным аналізе мёртвых суфіксаў і прыставак.

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мінск: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985.
  • Шакун Л. М. Словаўтварэнне. Мінск: Вышэйшая школа, 1978.
  • Шуба П. П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987.