Апро́шчаньне (спрашчэньне) — працэс дээтымалягізацыі, гістарычная зьмена ў марфэмнай структуры слова, пры якой раней вытворнае слова ператвараецца ў невытворнае, г.зн. што ў працэсе свайго разьвіцьця слова страчвае члянімасьць і пачынае ўспрымацца як непадзельнае.

Ступені апрошчаньня

рэдагаваць
  • Поўнае — сьляды (або рэшткі) ранейшай вытворнасьці цалкам страчваюцца.
  • Няпоўнае — сьляды ранейшай вытворнасьці яшчэ захоўваюцца.

Прычыны апрошчаньня

рэдагаваць
  • Зьмена значэньня словаў, якія раней матываваліся.
  • Зьнікненьне з актыўнага слоўніка суадносных словаў, якімі раней дадзенае словы матываваліся.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мінск: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985.
  • Шакун Л. М. Словаўтварэнне. Мінск: Вышэйшая школа, 1978.
  • Шуба П. П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987.