Эсто́нскія э́ўра — набор з васьмі манэтаў эўра з агульным дызайнам, якія знаходзяцца ў абарачэньні з 1 студзеня 2011. На эстонскіх манэтах выяўлены абрыс Эстоніі, слова Eesti і дванаццаць зорак, што сымбалізуюць Эўразьвяз.

Стартавы камплект эстонскіх манэтаў эўра для фізычных асобаў

Для вызначэньня дызайну эстонскіх эўра ладзіўся конкурс, на які паступілі 134 праекты. Праект Лембітам Лыхмусам быў абраны грамадзкім галасаваньнем, якое пачалося ў сьнежні 2004 року, па далучэньні Эстоніі да ЭЗ. Краіна стала першай, якая прадставіла ўласны дызайн манэтаў эўра з тых дзесяці, што далучыліся да Эўразьвязу ў 2004 року. У 2010 было канчаткова вырашана перайсьці на эўра пачынаючы з наступнага року, і 20 ліпеня 2010 року на фінляндзкай мынцы пачалося біцьцё эстонскіх эўра. Манэты выпушчаныя ў абарачэньне 1 студзеня 2011. Манэты 2012 року біліся на дацкай мынцы.

Манэты эўра Эстоніі
0,01 € 0,02 € 0,05 €
Абрыс Эстоніі
0,10 € 0,20 € 0,50 €
Абрыс Эстоніі
1,00 € 2,00 € Надпіс на гурце манэты
наміналам 2 эўра
Рэльефны абрыс Эстоніі
 

Колькасьць манэт у абарачэньні

рэдагаваць
Намінал[1] €0,01 €0,02 €0,05 €0,10 €0,20 €0,50 €1,00 €2,00 Агулам
2011 32 000 000 30 000 000 30 000 000 30 000 000 25 000 000 20 000 000 16 000 000 11 000 000 194 000 000[2]
2012 25 000 000 25 000 000 * * * * * * 50 000 000[3]

* У гэтым року дадзеныя наміналы ня біліся

Скандал з дызайнам

рэдагаваць

Амаль адразу па ўвядзеньні манэтаў у абарачэньне эстонскія ўлады былі абвінавачаныя ў скажэньні межаў краіны на мапе, выбітай з нацыянальнага боку манэты. Так, этнічныя сэту скардзіліся, што яе абрысы не ўлучаюць былыя паўднёва-ўсходнія землі этнасу, анэксаваныя Сталінам падчас акупацыі Прыбалтыкі[4]. Зь іншага боку, расейскі праваабаронца Сяргей Серадзенка абвінаваціў Эстонію ва ўключэньні ў абрыс краіны на манэце расейскае тэрыторыі[5][6]. На гэта амбасадар Эстоніі ў Расеі заявіў, што «аднаго погляду на гэтыя манэты дастаткова, каб пераканацца, што мяжа, выяўленая на ўсіх эстонскіх манэтах, адпавядае сучаснай граніцы, а не даваеннай»[7].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Euro coins (анг.) Notes and coins → Coins for circulation. Eesti PankПраверана 28 кастрычніка 2012 г.
  2. ^ Urmas Jaagant. (16 ліпеня 2010) Eesti euromünte vermitakse Soomes 194 miljonit tükki (эст.) EPL Праверана 28 кастрычніка 2012 г.
  3. ^ Eesti Pank laseb käibele 2012. aasta 1- ja 2-sendised mündid (эст.) Pressiteated. Eesti Pank (2 траўня 2012). Праверана 28 кастрычніка 2012 г.
  4. ^ Setos Protest Truncated Map of Estonia (анг.). Estonian Public Broadcasting News (4 студзеня 2011). Праверана 28 кастрычніка 2012 г.
  5. ^ Richard Giedroyc. (14 лютага 2011) Coin Reflects Estonia Border Dispute (анг.) NumisMaster Праверана 28 кастрычніка 2012 г.
  6. ^ Ольга Смирнова. (4 студзеня 2011) Эстонский правозащитник просит разобраться с евромонетой (рас.) «Русская служба Би-би-си». «Би-би-си». Праверана 28 кастрычніка 2012 г.
  7. ^ Эстония на монетах евро «не захватывает» территорию РФ — Тийк (рас.) Экономика. РИА Новости (5 студзеня 2011). Праверана 28 кастрычніка 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць