Эстонскія памятныя манэты эўра

Эстонскія эўра — наборы манэтаў эўра з нацыянальным дызайнам, якія б’юцца ў Эстоніі з моманту далучэньня яе да Эўразоны 1 студзеня 2011 року. Акрамя таго, да значных падзеяў прымеркаваныя выпускі памятных манэтаў з золата, срэбра і ў некаторых выпадках іншых мэталаў.

Табліца адлюстроўвае манэты, выбітыя па стане на ліпень 2012 року. У першай сэкцыі манэты згрупаваныя па мэтале, у другой — па намінале.

Рок Выпушчаныя   Мэтал   Намінал
Золата Срэбра Іншыя €100 €50 €20 €12 €10 €5
2011 2 1 1 1 1 -
2012 1 - 1 - - - - 1 - -
Агулам 3 1 2 0 0 0 1 1 1 0

Манэты 2011 року

рэдагаваць
Будучыня Эстоніі[1]
Дызайнэр: Сімсан фон Сікіл Мынца: Mint of Finland Ltd.
Намінал: €10 Мэтал: Ag 999,9 (срэбра) Наклад: 30 000 Якасьць: Proof
Выпушчаная: 24 студзеня 2011 Дыямэтр: 38,61 мм Вага: 28,8 г Кошт: €40
Калекцыйная срэбная манэта €10 з двума рознымі па колеры, авэрсам і рэвэрсам была названая «Будучыня Эстоніі». На рэвэрсе выяўленыя Калевіпаэг, асілак з эстонскай міталёгіі, і Ванапаган, якія танчаць нацыянальны танец Каераяан, пад блакітным небам Эстоніі. На рэвэрсе манэты таксама выбіты намінал манэты €10. На авэрсе выяўлены герб Эстоніі, словы EESTI VABARIIK і рок выпуску 2011.
 
Далучэньне Эстоніі да зоны эўра[1]
Дызайнэр: Прыйт Пярн Мынца: Mint of Finland Ltd.
Намінал: €20 Мэтал:

Диск: Au 999,9 (Золата)
Обод: Ag 999,9 (Срэбра)

Наклад: 10 000 Якасьць: Proof
Выпушчаная: 24 студзеня 2011 Дыямэтр: 27,25 мм Вага: 14,6 г Кошт: €350
Дызайнэр зьмясьціў на рэвэрсе манэты гадзіньнікавы мэханізм. Таксама на рэвэрсе стаіць намінал манэты €20. Авэрс манэты ўтрымлівае стылізаваны герб Эстоніі, які сымбалізуе разьвіцьцё Эстоніі. Авэрс таксама зьмяшчае надпіс «EESTI VABARIIK» і рок выпуску 2011. Гурт манэты ўтрымлівае абазначэньні мэталаў, зь якіх гэтая манэта была вырабленая: Ag 999,9 і Au 999,9.

Банк Эстоніі выпусьціў набор з абодвух манэтаў 2011 року з аднолькавымі сэрыйнымі нумарамі у драўлянай каробачцы па цане €440.

Манэты 2012 року

рэдагаваць
Летнія Алімпійскія гульні 2012[2]
Дызайнэр: Мынца: Каралеўскі манэтны двор Нідэрляндаў
Намінал: €12 Мэтал: Ag 999,9 (срэбра) Наклад: 7500 Якасьць: Proof
Выпушчаная: 24 ліпеня 2012 Дыямэтр: 38,61 мм Вага: 28,8 г Кошт:
Калекцыйная срэбная манэта €12, прысьвечаная Летнім Алімпійскім гульням у Лёндане. На авэрсе выяўлены дзяржаўны герб Эстоніі, акрамя таго, на манэце прысутнічае стылізаваная кампазыцыя зь ліній. Уверсе стаіць рок выпуску — «2012». На рэвэрсе адлюстраваная кампазыцыя, што сымбалізуе рух. У верхняй частцы манэты намінал «12 €», у ніжняй частцы разьмешчаны лягатып Эстонскага Алімпійскага камітэту.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ а б Eesti Pank will present the first euro collector coins on Monday (анг.). Bank of Estonia. Праверана 2011-05-10 г. Архіўная копія ад 2012-07-30 г.
  2. ^ Eesti Pank issued a collector coin dedicated to the London Olympic Games (анг.). Bank of Estonia. Праверана 2012-24-07 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць