Эразм Заблоцкі
Эра́зм Забло́цкі гербу Лада (1831—1884) — пад час паўстаньня 1863—1864 гадоў кіраўнік цывільны да чэрвеня 1863 г., а пасьля камісар гарадзенскага ваяводзтва, ураднік гарадзенскай будаўнічай камісіі, дзяяч кансьпірацыі.
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1831 |
Памёр | 1884 |
Род | Заблоцкія[d] |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Заблоцкі.
Сын Казімера Заблоцкага (1790—1824) і Ізабэлі Яксы-Жэромскай (1790 — 16 сьнежня 1871).
У траўні зьдзейсьніў разам з Каліноўскім інспэкцыйную паездку па Слонімшчыне. Пасьля ад’езду Каліноўскага ў Вільню заняў пакінутае ім месца ваяводзкага камісара. Увосень 1863 г. арыштаваны. Асуджаны на 15 гадоў прымусовай працы[1].
Быў жанаты з 23 ліпеня 1849 году з Гэленай Вата-Скрыдлеўскай гербу Самсон (1828—1859). Меў зь ёю сына Рафала Заблоцкага (1854—1911) і тры дачкі: Аўгустыну (1851—1903), Казімеру (1853—1943) і Гэлену (1859—1929).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Эразм Карлавіч Заблоцкі(недаступная спасылка)