Энэ Эргма

эстонскі палітык

Энэ Эргма (па-эстонску: Ene Ergma; нар. 29 лютага 1944, Раквэрэ) — эстонскі астрафізык і палітык, сябар Акадэміі навук Эстоніі. У 2003—2006 гг. была старшынёй Рыйгікогу (Парлямэнту Эстоніі), у 2007 годзе зноў пераабраная на гэты пост. З траўня 2007 году зьяўляецца намесьнікам старшыні партыі «Саюз Айчыны і Res Publica».

Энэ Эргма
па-эстонску: Ene Ergma
27 сакавіка 2011 — 23 сакавіка 2015
31 сакавіка 2003 — 23 сакавіка 2006
2 красавіка 2007 — 20 сакавіка 2014
з 27 сакавіка 2007
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 29 лютага 1944(1944-02-29) (80 гадоў)
Партыя:
Бацька: Vambola Ergma[d][3]
Маці: Helmi Ergma[d][3]
Адукацыя:
Узнагароды:
Grand Cross of Honor for Services to the Republic of Austria ордэн Белай Зоркі IV ступені Order of the National Coat of Arms Ордэн Трох Зорак ордэн Палярнай зоркі Камандорскі крыж з зоркай ордэна Заслугаў Рэспублікі Польшчы кавалер Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай рэспублікай» Grand Cross of the Order of Prince Henry

Адукацыя

рэдагаваць

Энэ Эргма скончыла Сярэднюю школу імя К. Р. Якабсона ў горадзе Вільяндзі (1962). Яна вучылася на фізычным факультэце Тартускага ўнівэрсытэту (1962—1964) і скончыла астранамічная аддзяленьне фізычнага факультэту МДУ (1969). Там жа атрымала званьне кандыдата фізыка-матэматычных навук (1972), а ў 1984 г. абараніла доктарскую дысэртацыю па тэме «няўстойлівае гарэньне тэрмаядзернага паліва на позьніх стадыях эвалюцыі зорак».

Навуковая кар’ера

рэдагаваць

Эргма працавала малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце астраномаў Акадэміі навук Эстонскай ССР (1972—1974), малодшым, а затым старшым навуковым супрацоўнікам, навуковым сакратаром, навуковым кіраўніком у Інстытуце астраноміі Акадэміі навук СССР (1974—1988). У 1988—1992 гг. была прафэсарам на катэдры тэарэтычнай фізыкі і астрафізыкі Тартускага ўнівэрсытэту, у 1992—1998 гг. — Загадчыцы Інстытуту тэарэтычнай фізыкі. Вяршыняй навуковай кар’еры Энэ Эргма стала пасада віцэ-прэзыдэнта Акадэміі навук Эстоніі (1999—2004).

Энэ Эргма зьяўляецца сябрам рэдакцыйнай калегіі эстонскай Энцыкляпэдыі ТЕА (2008).