Энэргі Котбус

нямецкі футбольны клюб

«Энэргі» (па-нямецку: Energie Cottbus) — футбольны клюб з Котбусу (Брандэнбург, Нямеччына). Заснаваны 31 студзеня 1966 году. Зьяўляецца найболей пасьпяховым клюбам з усходняй Нямеччыны (з тэрыторыі былой НДР). Удзельнічаў ў 1-й Бундэсьлізе з 2000 па 2003 гады (у сэзоне 2002—2003 заняў апошняе месца з 30 пунктамі) і з 2006 па 2009 год.

Энэргі Котбус
Поўная назва Fußballclub Energie Cottbus e. V.
Заснаваны 31 студзеня 1966
Горад Котбус, Нямеччына
Стадыён Стадыён дэр Фройндшафт
Умяшчальнасьць: 22 528
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Трэцяя ліга
 · 2023—2024 Рэгіянальная ліга, «Паўночны ўсход», 1 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcenergie.de (ням.)

У сэзоне 2008—2009 заняў 16-е месца, у перахадных матчах «Энэргі» прайграла «Нюрнбэргу» з агульным лікам 0:5 па суме 2 матчаў, і выбыла ў другую Бундэсьлігу, дзе гуляла да апошняе пары. Сэзон 2013—2014 гадоў клюб пачаў у трэцяй лізе.

Гісторыя

рэдагаваць

Утварэньне «Энэргі»

рэдагаваць

Папярэднікам «Энэргі» была каманда «Штурм Марга», якая была ўтворана шахцёрамі ў 1919 годзе. У 1933 годзе клюб быў расфармаваны нацыстамі, толькі ў 1950 годзе клюб быў адроджаны пад назвай «Актывіст». У 1962 годзе клюб пераехаў у Котбус, дзе базіруецца да гэтай пары. Фарм-клюбам каманды стаў «Лякаматыў Котбус». 31 студзеня 1966 году каманда «Актывіст» была рэарганізавана й створана каманда «Энэргі».

Першае выйсьце ў больш высокую па ўзроўні лігу датавана 1973 годам, пасьля нічыёй з «Форвэрц Штральзунд» (1:1). Каманда выляцела ў першы ж год пасьля выйсьця, і так 4 разы ў 1974,1976,1982,1987 годзе. Толькі ў 1989 году каманда змагла затрымацца ў Обэрлізе. Па выніках сэзону 1989/1990 каманда змагла заняць 7-е месца й кваліфікавацца ў Кубак Інтэртота. На жаль каманда заняла 3-е месца ў групе. У сээзоне 1990/1991 каманда заняла перадапошняе месца.

Аб’яднаньне Нямеччыны

рэдагаваць
 
Стадыён дэр Фройндшафт

У сэзоне 1993—1994 гадоў «Энэргі» з ходу заняла трэцяе месца ў трэцяй тады па ўзроўні Обэрлізе, і прыняла ўдзел у пераходным плэй-офф. У першых 2 сэзонах яна заняла 3-е месца. Новы сэзон каманда пачала ў Рэгіянальлізе. У 1997 году выйшла ў Другую Бундэсьлігу, прабыла там тры сэзоны. У 2000 годзе клюб «Энэргі» ўпершыню выйшаў ў Бундэсьлігу, дзе заняў 14-е месца. У наступным сэзоне каманда фінішавала 13-й, але годам пазьней выляцела. І што яшчэ заслугоўвае ўвагі, гэта тое, што 6 красавіка 2001 году ў стартавым складзе матчу супраць «Вольфсбургу» былі адны іншаземцы.

Сэзон 2003—2004 каманда пачала ў другой Бундэсьлізе. «Энэргі» была ў кроку ад вяртаньня, але заняла 4-е месца, толькі з-за таго, што ў яе розьніца мячоў была горш, чым у «Майнцу-05». А ў сэзоне 2005—2006 выйсьце ў Бундэсьлігу не было мэтай, але, атрымаўшы перамогу 3:1 над аднайменным клюбам зь Мюнхэну, «энэргетыкі» вярнуліся пасьля 3 гадоў адсутнасьці. У сэзоне 2006—2007 каманда гуляла пасрэдна, і выжыла толькі пасьля перамогі над «Баерам-04» (2:1).

Найноўшы час

рэдагаваць
 
Фанаты «Энэргі»

У сэзоне Бундэсьлігі 2008—2009 гадоў каманда была адной з найслабейшых, акрамя таго амаль уся каманда была састаўлена з балканскіх легіянэраў, якія па меркаваньні многіх спэцыялістаў не дасягалі ўзроўню Бундэсьлігі, але нягледзячы на гэта каманда заняла 16 месца, заваяваўшы права гуляць у перахадных матчах зь «Нюрнбэргам»: 0:5 па суме двух матчаў і вылет у другую Бундэсьлігу. Вельмі важным чыньнікам няўдач, засільля ня моцных легіянэраў зьяўлялася вельмі слабае фінансаваньне. На працягу наступных сэзонаў каманда была шчыльным серадняком другой Бундэсьлігі.

У апошні час трансфэрная палітыка клюбу зьмянілася: у камандзе стала больш нямецкіх гульцоў, сярод якіх ёсьць пэрспэктыўныя гульцы, такія як Юліян Бёрнэр, Мартын Дам, Марсэль Камплінггаўс, Джошуа Пуцэ, Андрэ Фамічаў, Крыстыян Бікель, Марка Штыпэрман і Тым Кляйндынст, набыцьцё якіх накіраванае на падвышэньне статусу клюбу да каманды найвышэйшага дывізіёну.

Дасягненьні

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць