Энэргія сувязі
Энэ́ргія су́вязі (для дадзенага стану сыстэмы) — рознасьць паміж поўнай энэргіяй зьвязанага стану сыстэмы цел або часьцінак і энэргіяй стану, у якім гэтыя целы або часьцінкі бясконца аддаленыя адно ад аднаго і знаходзяцца ў стане супакою.
Энэргію сувязі сыстэмы, якая складаецца зь бясконца аддаленых супакойных часьцінак, прынята лічыць роўнай нулю.
Для сыстэмы з i кампанэнт (часьцінак) энэргія сувязі вызначаецца як
дзе — энэргія i-га кампанэнту (бясконца аддаленай супакойнай часьцінкі) і — энэргія сыстэмы.
Так, напрыклад, энэргіі сувязі двухатамнай малекулы адпавядае энэргія тэрмічнай дысацыяцыі, энэргіі сувязі атамнага ядра — дэфэкт масы.
Удзельная энэргія сувязі, гэта значыць зьмена энэргіі сыстэмы пры даданьні адной часьцінкі завецца хімічным патэнцыялам; для сыстэмы, якая складаецца зь некалькіх часьцінак, існуе некалькі хімічных патэнцыялаў.
Глядзіце таксама
рэдагаваць- Гравітацыйная энэргія
- Дэфэкт масы
- Энэргія іянізацыі
- Энэргія роднасьці да электрона
- Хімічны патэнцыял
Гэта — накід артыкула па фізыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |