Квантавая тэорыя поля

Ква́нтавая тэо́рыя по́ля (КТП) — разьдзел фізыкі, які вывучае паводзіны рэлятывісцкіх квантавых сыстэм.

Матэматычны апарат КТП — гільбэртава прастора станаў (прастора Фока) квантавага поля і дзейсныя ў ім апэратары. У адрозьненьне ад квантавай мэханікі, «часьцінкі» як нейкія незьнішчальныя элемэнтарныя аб'екты тут адсутнічаюць. Замест гэтага асноўныя аб'екты тут — вэктары фокаўскай прасторы, якія апісваюць разнастайныя ўзбуджэньні квантавага поля. Аналягам квантавамэханічнай хвалевай функцыі ў КТП зьяўляецца палявы апэратар (дакладней, «поле» — гэта апэратарназначная абагульненая функцыя, зь якой толькі пасьля спраўдкі з асноўнай функцыяй атрымліваецца апэратар, дзейсны ў гільбэртавай прасторы станаў), здольны дзейнічаць на вакуўмны вэктар фокаўскай прасторы (гл. вакуўм) і спараджаць адночастковыя ўзрушанасьці квантавага поля. Фізычным назіраным тут таксама адпавядаюць апэратары, складзеныя з палявых апэратараў.

Квантавая тэорыя поля апынулася адзінай пакуль тэорыяй, здольнай апісаць і прадказаць паводзіны элемэнтарных часьціц пры высокіх энэргіях (гэта значыць пры энэргіях, якія істотна перавышаюць іх энэргію супакою). Менавіта на квантавай тэорыі поля грунтуецца ўся фізыка элемэнтарных часьцінак.

Пры пабудове квантавай тэорыі поля ключавым момантам было разуменьне сутнасьці зьявы перанармаваньня.

Глядзіце таксама

рэдагаваць