Нутраная энэргія
Тэрмадынамічныя патэнцыялы |
---|
Артыкул зьяўляецца часткай сэрыі «Тэрмадынаміка». |
Нутраная энэргія |
Энтальпія |
Вольная энэргія Гельмгольца |
Энэргія Гібса |
Вялікі тэрмадынамічны патэнцыял (Ω) |
Разьдзелы тэрмадынамікі |
Пачаткі тэрмадынамікі |
Раўнаньне стану |
Тэрмадынамічныя велічыні |
Тэрмадынамічныя патэнцыялы |
Тэрмадынамічныя цыклы |
Фазавыя пераходы |
рэдагаваць |
Нутраная энэргія цела (пазначаецца як E або U) — поўная энэргія гэтага цела за вылікам кінэтычнай энэргіі цела як цэлага і патэнцыйнай энэргіі цела ў вонкавым полі сіл. Такім чынам, нутраная энэргія складаецца з кінэтычнай энэргіі хаатычнага руху малекул, патэнцыйнай энэргіі ўзаемадзеяньня паміж імі і ўнутрымалекулярнай энэргіі.
Нутраная энэргія цела — энэргія руху і ўзаемадзеяньні часьцінак, зь якіх складаецца цела.
Або:
Нутраная энэргія цела — гэта сумарная кінэтычная энэргія руху малекул цела і патэнцыйная энэргія іх узаемадзеяньня.
Нутраная энэргія зьяўляецца адназначнай функцыяй стану сыстэмы. Гэта азначае, што кожны раз, калі сыстэма апыняецца ў дадзеным стане, яе нутраная энэргія прымае ўласьцівае гэтаму стану значэньне, незалежна ад перадгісторыі сыстэмы. Такім чынам, зьмена нутранай энэргіі пры пераходзе з аднаго стану ў іншы будзе заўсёды роўна рознасьці значэньняў у гэтых станах, незалежна ад шляху, па якім зьдзяйсьняўся пераход.
Нутраную энэргію цела нельга мераць напроста. Можна вызначыць толькі зьмяненьне нутранай энэргіі:
дзе
Для квазыстатычных працэсаў выконваецца наступныя судачыненьні:
дзе
- — тэмпэратура, вымераная ў кэльвінах
- — энтрапія, вымераная ў джоўлях/кэльвін
- — ціск, вымераны ў паскалях
- — хімічны патэнцыял
- — колькасць часьцінак у сыстэме