Энтальпія
Энтальпі́я, цеплазьмест (па-старажытнагрэцку: ἐνθάλπω [enthálpō] — «награю») — поўная энэргія сыстэмы, у дадзеным выпадку такая энэргія, якую магчыма цалкам перавесьці ў цеплыню.
Гісторыя зьяўленьня азначэньня
рэдагавацьСамыя раньнія працы, зьвязаныя з гэтай велічынёй, зьявіліся ў 1875 годзе, калі Джазая Гібз увёў «цепллавую функцыю сталага ціску». Аднак Гібз не карыстаўся словам «энтальпія» ў сваіх працах. Само слова «энтальпія» упершыню зьяўляецца ў навуковай літаратуры ў 1909 годзе ў публікацыі Дж. Дальтона (анг. J. P. Dalton), паводле якой, насамрэч, гэтае слова ўпершыню выкарыстаў Гайке Камэрлінг-Онэс[1].
Пазначэньне
рэдагавацьНа працягу многіх гадоў для пазначэньня энтальпіі выкарыстоўваліся розныя знакі. У 1922 годзе А. Портэр прапанаваў сымбаль (ад анг. heat content — цеплазьмест) як агульнапрыняты стандарт, які выкарыстоўваецца і па сёньняшні дзень[1]. У тэрмадынаміцы таксама шырока карыстаюцца пазначэньнем энтальпіі празь літару .
Памернасьць энтальпіі ў Міжнароднай сыстэме адзінак СІ — джоўль.
Фізычны сэнс энтальпіі
рэдагавацьЭнтальпія складаецца з сумы нутранай энэргіі і здабытку ціску на аб’ём.
Энтальпія зьяўляецца экстэнсіўнай велічынёй (залежыць ад масы і аб’ёму сыстэмы), то бок ёй уласьцівая адытыўнасьць. Каб зрабіць яе інтэнсіўнай велічынёю, трэба падзяліць ейнае абсалютнае значэньне на масу цела:
Тады на адзінку масы рэчыва [Дж/кг] формула для энтальпіі будзе мець выгляд:
дзе
Зьмяненьне энтальпіі
рэдагавацьНа практыцы, у асноўным, разьлічваюць толькі зьмяненьне энтальпіі каб, напрыклад, вызначыць страты энэргіі. Зьмяненьне энтальпіі ў дыфэрэнцыяльнай форме:
Энтальпія ёсьць функцыя стану сыстэмы — яе зьмяненьне не залежыць ад спосабу пераходу ў выніковы стан сыстэмы з пачатковага.
У ізабарным працэсе ( ) зьмяненьне энтальпіі тоесна колькасьці цеплыні, перададзенай сыстэме, тады раўнаньне прымае выгляд:
Менавіта таму энтальпію яшчэ называюць цеплавой функцыяй.
Пры сталым ціску энтальпію таксама выражаюць празь цеплаёмістасьць цела:
ці
дзе:
- — удзельная цеплаёмістасьць цела пры сталым ціску [кДж/(кг∙К),
- — маса цела [кг].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Howard, Irmgard K. H Is for Enthalpy, Journal of Chemical Education, vol. 79, Issue 6, p.697 (анг.)
Літаратура
рэдагаваць- Бурдаков В. П. Термодинамика — Москва: Дрофа, 2009., ч.1., 479 с.
- Ишлинский А. Ю. Новый политехнический словарь- Москва: Большая Российская энциклопедия, 2000.,671 с.