Эміль Абдэргальдэн
Эміль Абдэргальдэн (9 сакавіка 1877 — 5 жніўня 1950) — нямецкі і швайцарскі біяхімік, фізыёляг.
Эміль Абдэргальдэн лац. Emil Abderhalden | |
Emil Abderhalden | |
Дата нараджэньня | 9 сакавіка 1877[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 5 жніўня 1950[1][2][3][…] (73 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | тэарэтык расавай тэорыі, палітык, біяхімік, прафэсар унівэрсытэту, фізыёляг, лекар |
Навуковая сфэра | біяхімія |
Месца працы | |
Сябра ў | Пруская акадэмія навук[d], Акадэмія карысных навук у Эрфурце[d], Акадэмія навук НДР[d], Нямецкая акадэмія навук Леапальдына[d], Акадэмія навук СССР[d], Папская акадэмія навук[d][5], Расейская акадэмія навук, Galileiana Academy of Arts and Science[d] і Каралеўская Акадэмія медыцынскіх навук Каталоніі[d] |
Навуковы кіраўнік | Густаў фон Бунгэ[d] |
Дзеці | Rudolf Abderhalden[d] |
Узнагароды | |
У 1904—1945 г. працаваў у Бэрліне, Гале. З 1946 году загадчык катэдры фізыялагічнай хіміі Цюрыскага ўнівэрсытэту. Аўтар шматлікіх прац, прысьвечаных вывучэньню біялягічнай ролі і структуры бялкоў. У 1916 г. ажыцьцявіў сынтэз поліпэптыду з 19 амінакісьляў, усталяваўшы разам з Э. Г. Фішэрам падабенства штучных поліпэптыдаў з натуральнымі пэптонамі. Дасьледаваў ролю тлушчаў, вітамінаў, гармонаў у харчаваньні; адкрыў г. зв. ахоўныя фэрмэнты, якія ўтвараюцца ў арґанізьме пры цяжарнасьці, пухлінах і інш. Аўтар «Падручніка фізыялагічнай хіміі».
Біяграфія
рэдагавацьСын настаўніка Нікаляўса Абдэрхальдэна (1842—1923) і ягонай жонкі Ганны Барбары, народжанай Штам. Вывучаў мэдыцыну ў Базэльскім унівэрсытэце. З 1902 году супрацоўнічаў з Эмілем Фішарам. З 1911 па 1945 год выкладаў фізыялягічную хімію ва ўнівэрсытэце Гале.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Абдергальден Эмиль // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 1 : А — Ангоб. — С. 15.
- ^ а б Emil Abderhalden // Who Named It? (анг.)
- ^ а б Emil Abderhalden // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118643576 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ www.pas.va (анг.)
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|