Элізабэт Бадэнтэр

Элізабэ́т Бадэнтэ́р (па-француску: Élisabeth Badinter; 5 сакавіка 1944 году, Булёнь-Білянкур, Францыя) — француская мысьлярка, філёзафка, фэміністка, пісьменьніца.

Элізабэт Бадэнтэр
Élisabeth Badinter
Імя пры нараджэньні па-француску: Élisabeth Bleustein[1]
Дата нараджэньня 5 сакавіка 1944 (77 гадоў)
Месца нараджэньня Булонь-Білянкур, Францыя
Кірунак фэмінізм, рэспубліканізм
Значныя ідэі Міт мацярынства: гістарычны агляд мацярынскага інстынкту[d]
Аказалі ўплыў Сымона дэ Бавуар, Мары жан Антуан Нікаля Кандарсэ

ЖыцьцяпісРэдагаваць

Э. Бадэнтэр аўтарка шматлікіх гістарычных і філязофскіх эсэ, прысьвечаных жаночаму пытаньню, мацярынству і ідэям францускага рэспубліканізму. Спэцыялістка па эпохе Асьветніцтва. Актыўная публіцыстка-змагарка за ідэі сьвецкага рэспубліканізму. Працягвае ідэі ўнівэрсалісцкага фэмінізму, натхнённага ідэямі Кандарсэ, а ў 20 стагодзьдзі ідэямі Сымоны дэ Бавуар. Зьяўляецца найбольш прынцыповай, але не сьляпой і вельмі крытычнай пасьлядоўніцай бавуарызму[2]. У 21 стагодзьдзі Э. Бадэнтэр фактычна ўзначальвае францускі гэтак званы ўнівэрсаліцскі рэспубліканскі фэмінізм. Прынцыпова адасабляе своесаблівы шлях францускіх, эўрапейскіх кантынэнтальных фэміністак і фэміністаў ад амэрыканскай ці англа-саксонскай мадэлі дыфэрэнцыялісцкага фэмінізму, які амаль не інтэгруе ў свае кола мужчынаў. Для Э. Бадэнтэр фэмінізм — справа як мужчынаў, так і жанчынаў[3].

Выкладала ў Парыскай політэхнічнай школе.

Акрамя гэтага зьяўляецца надзвычай удалай бізнэс-кабетай: узначальвае рэвізійную раду магутнай мэдыягрупы «Publicis», дзе валодае 10,16% акцыяў[4]. У шлюбе з Рабэрам Бадэнтэрам, адвакатам, былым міністрам, палітыкам і эсэістам.

ЦытатыРэдагаваць

"Фэмінізм – гэта рэвалюцыя

без гулагаў, ані шпіцрутэнаў"[5].


"Дзіцёнак – найлепшы хаўрусьнік

мужчынскага дамінаваньня"[6].


"Ці ня лепей замест матчынага інстынкту гаварыць

пра надзвычайны сацыяльны прымус на кабетаў,

які заключаецца  ў тым,  што кабеты могуць

раскрыцца хіба ў мацярынстве?"[7]

БібліяграфіяРэдагаваць

Сярод твораў варта прыгадаць наступныя (ніводны дасюль не перакладаўся на беларускую мову):

  • «І ў дадатак каханьне: гісторыя мацярынскага інстынкту ў 17-20 стст.» (L’Amour en plus: histoire de l’amour maternel (XVIIe au XXe siècle), 1980);
  • «Эмілі, Эмілі, аб жаночай амбітнасьці ў 18-ым стагодзьдзі» (Émilie, Émilie, L’ambition féminine au XVIIIe siècle, 1983);
  • «Ён — гэта яна» (L’Un est l’autre, 1986);
  • «Кандарсэ. Інтэлігент у палітыцы» (Condorcet. Un intellectuel en politique, 1988, avec Robert Badinter);
  • «ХY, аб мужчынскай тоеснасьці» (XY, de l’identité masculine, 1992);
  • «Абмылковы шлях» (Fausse route: Réflexions sur 30 années de féminisme, 2003);
  • «Канфлікт: маці і жанчына» (Le conflit, la femme et la mère, 2010).
  • «Жаночая ўлада, Марыя-Тэрэза Аўстрыйская 1717-1780 - Імпэратарка-каралева» (Le Pouvoir au féminin, Marie-Thérèse d'Autriche 1717-1780 - L'impératrice-reine, 2016)
  • «Супярэчнасьці адной маці. Марыя-Тэрэза Аўстрыйская і ейныя дзеці» (Les Conflits d'une mère, Marie-Thérése d'Autriche et ses enfants, Flammarion, 4 novembre 2020, (ISBN 978-2-0815-1807-0), 278 p.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ http://www.ajpn.org/personne-elisabeth-Bleustein-Blanchet-11251.html
  2. ^ У. Гарбацкі (21.06.2013), І усё ж-такі ўнівэрсалізм…(Пра нямодны фэмінізм Элізабэт Бадэнтэр), ARCHE, https://news.arche.by/by/page/works/narysy-tvory/12058
  3. ^ Elisabeth Badinter : «la liberté des femmes ne va pas sans celle des hommes», 20 janvier 2016, ELLE, https://www.elle.fr/Societe/Les-enquetes/Elisabeth-Badinter-la-liberte-des-femmes-ne-va-pas-sans-celle-des-hommes-2239714
  4. ^ "Elisabeth Badinter et sa famille", Challenges, 10/07/2021, https://www.challenges.fr/classements/fortune/elisabeth-badinter-et-sa-famille_26
  5. ^ Élisabeth Badinter : “Les femmes, plus que les hommes, sont traversées par des divisions irréductibles”, Philosophie Magazine, 13 novembre 2020, https://www.philomag.com/articles/elisabeth-badinter-les-femmes-plus-que-les-hommes-sont-traversees-par-des-divisions
  6. ^ «Badinter: la tyrannie des mamans parfaites» [archive], www.estrepublicain.fr, 11 février 2010
  7. ^ Elisabeth Badinter: «L'instinct maternel n'existe pas», Libération, 26 juin 2008, https://www.liberation.fr/instantane/2008/06/26/l-instinct-maternel-n-existe-pas_74977/#:~:text=Elisabeth%20Badinter%20Philosophe%20et%20%C3%A9crivaine,tr%C3%A8s%20vigilante%20sur%20la%20la%C3%AFcit%C3%A9.