Электроннае рэзыдэнцтва Эстоніі

Электро́ннае рэзыдэ́нцтва Эсто́ніі (па-эстонску: e-residentsus), таксама віртуальная рэзыдэнцыя альбо электронная рэзыдэнцыя - праграма, распачатая ўрадам Эстоніі 1 сьнежня 2014 году. Гэтая праграма дазваляе неэстонцам атрымаць доступ да эстонскіх паслуг, такіх як рэгістрацыі бізнэсу, банкаўскіх паслуг і падаткаабкладаньня. Праграма дае электроннаму рэзыдэнту смарт-карту, якую яны могуць выкарыстоўваць для падпісаньня электронных дакумэнтаў. Праграма накавана на незалежных ад месцазнаходжаньня прадпрымальнікаў, такіх як распрацоўшчыкі праграмнага забесьпячэньня і пісьменьнікі. Першым электронным рэзыдэнтам Эстоніі стаў брытанскі журналіст Эдвард Лукас. Першым, хто падаў заяўку і атрымаў дазвол на электроннае рэзыдэнцтва па стандартным працэсе, быў Хамід Тахсілдост са Злучаных Штатаў[1].

Падача заявы рэдагаваць

Заяўку на электроннае рэзыдэнцтва Эстоніі можна падать праз Сеціва. Для гэтага патрэбна запоўніць анкету, дадаць сваё фота і копію пашпарта, пазначыць прычыну рэзыдэнцтва (гэта не моцна ўплывае на вынік экспэртызы, вы нават можаце пазначыць прычыну ”з цікаўнасьці”) і заплаціць рэгістрацыйны ўзнос у 100 эўра праз Vіsa альбо MasterCard. Пасьля праверкі асобы Эстонскай паліцыі і памежнай службы, якая доўжыцца 6-8 тыдняў, чалавек атрымлівае ”электронны рэзыдэнцкі камплект”, які зьмяшчае смарт-карту, чытальнік карт і канвэрт з PІN-кодамі[2].

Былы дырэктар праграмы па электроннай рэзыдэнцыі Каспар Карыюс сьцьвярджае, што заяўнікі, якія ўдзельнічаюць у фінансавых махлярствах, такіх як адмываньне грошай ці ўхіленьне ад выплаты падаткаў, не атрымаюць электронную рэзыдэнцыю, а таксама тыя, хто быў пазбаўлены правоў бізнэсу ці каму забаронены ўезд у Эстонію. Заяўнікаў, якія прайшлі праверку, запрашаюць на сумоўе ў Талін ці пасольства Эстоніі праз пару месяцаў. Калі сумоўе пройдзе пасьпяхова, заяўніку выдаецца ”электронны рэзыдэнцкі камплект” і здымаюць адбіткі пальцаў. Пасьведчаньні аб дакумэнтах дзейнічаюць пяць гадоў, на пачатак праграмы тэрмін быў усяго тры гады. Па заканчэньні гэтага пэрыяду, калі чалавек хоча працягваць карыстацца электроннымі паслугамі, ён павінен падаць новую заяўку на дакумэнты. Працэс падачы заявак будзе такім жа, як і ў першы раз. Рэгістрацыйны ўзнос таксама трэба заплаціць зноў.

Перавагі и абмежаваньні электроннай рэзыдэнцыі рэдагаваць

Электронныя рэзыдэнты будуць кантраляваць свой фінансавы сьлед у лічбавым парадку такім чынам, каб ён быў празрыстым.

Электроннае рэзыдэнцтва не ўплывае на падаткаабкладаньне: электронныя жыхары Эстоніі не абавязаны плаціць падаткі ў Эстоніі і не вызваляюцца ад падаткаў у сваёй краіне. Аднак кампаніі, якія рэгіструюцца электроннымі рэзыдэнтамі, могуць абкладацца падаткам у Эстоніі.

Электроннае рэзыдэнцтва дазваляе рэгістраваць прадпрыемствы, падпісваць дакумэнты, абменьвацца зашыфраванымі дакумэнтамі, карыстацца Інтэрнэт-банкінгам , запаўняць падатковыя разьлікі і пісаць мэдычныя рэцэпты. Праграма паступова пашыраецца, і да яе дадаюцца новыя функцыі. Лічбавая смарт-карта, выдадзеная эстонскай паліцыяй і памежнай службай альбо пасольствам за межамі Эстоніі, выкарыстоўваецца для доступу да паслуг. Праграма накавана на тое, што рэгістрацыя эстонскага бізнэсу ”карысная для інтэрнэт-прадпрымальнікаў на новых рынках, якія не маюць доступу да інтэрнэт-правайдэра плацяжоў”, а таксама для стартапаў з краінаў, такіх як Украіна ці Беларусь, якія адчуваюць фінансавыя абмежаваньні з боку сваіх урадаў.

Электронная рэзыдэнцыя не зьвязана з грамадзянствам і не дае права фізычнага ўезду альбо пражываньня ў Эстоніі.

Успрыманьне рэдагаваць

У цэлым праект электроннай рэзыдэнцыі быў добра ўспрыняты сродкамі масавай інфармацыі, якія назвалі яго інавацыйным і зь вялікім патэнцыялам[3]. Юрген Лігі, былы міністар фінансаў Эстоніі, у 2014 годзе адзначыў, што яшчэ не было зразумела, якім чынам электронная рэзыдэнцыя прынясе капітал у краіну[4]. Некаторыя юрыдычныя экспэрты папярэджваюць, што выкарыстаньне электроннай рэзыдэнцыі для стварэньня віртуальнай кампаніі ў Эстоніі можа ў некаторых абставінах зрабіць прыбытак кампаніі двайным падаткаабкладаньнем, паколькі гэта зусім новы прававы статус, які не прадугледжаны ў прававой базе міжнародных дагавораў аб двайным падаткаабкладаньні.

Увядзеньне электроннай рэзыдэнцыі выклікала значную цікавасьць ва ўсім сьвеце. Пра гэта пісалі сродкі масавай інфармацыі ў ЗША (The Atlantіc[5], The Wall Street Journal[6], Ars Technіca[7]), Вялікабрытаніі (The Guardіan[8], Wіred UK[9]), Фінляндыі (Helsіnkі Tіmes[10]), Аўстралія (ABC[11]), Італія (Wіred-іt[12]) і да т. п. У суседняй Фінляндыі гэта выклікала занепакоенасьць тым, што фінскія кампаніі масава пераедуць ў Эстонію[13].

Пасьля ўцечкі Панамскіх дакумэнтаў узьнікла цікавасьць да гэтага праекта , што прадэманстравала неабходнасьць большай празрыстасьці ў афшорным бізнэсе. Пасьля таго, як Вялікабрытанія прагаласавала за выхад зь ЕС, брытанскія кампаніі пачалі шукаць спосабы працягваць гандаль, выкарыстоўваючы эўра, і былі іншыя прычыны. На працягу двух тыдняў пасьля рэфэрэндуму колькасьць зваротаў зь Вялікабрытаніі павялічылася ў дзесяць разоў (у гэты час было 616 жыхароў брытанскай электроннай Эстоніі).

Праблемы бясьпекі рэдагаваць

У 2017 годзе ўрад Эстоніі замарозіў электронныя смарт-карты электроннай рэзыдэнцыі праз два месяцы пасьля знаходжаньня сур’ёзнай дзіркі ў бясьпецы, якая можа быць выкарыстана для выкраданьня асобы.  Карткі, выдадзеныя ў пэрыяд з 16 кастрычніка 2014 г. па 25 лістапада 2017 г., былі ануляваныя ў сакавіку 2018 г., пакуль іх уладальнікі не абнавілі свае сертыфікаты бясьпекі. Урад Эстоніі ўпершыню вызначыў гэтую праблему ў верасьні, але нічога не растлумачыў пазьней.

Крыніцы рэдагаваць