Эканоміка Польшчы
Першая з краін, якая ажыцьцявіла пераход ад камунізму да вольнага рынку, Польшча здолела ўтаймаваць інфляцыю і дасягнуць хуткага росту СУП. Шматлікія праблемы, такія, як беспрацоўе, застаюцца. Гэта ў першую чаргу зьвязана з павелічэньнем дзяржаўнага ўмяшальніцтва ў эканоміку ў другой палове 90-х гадоў. Аднак у шматлікіх галінах эканомікі краіна працягвае працаваць над лібэралізацыяй. Асноўныя тавары польскага экспарту — харчовыя прадукты, сталь, транспартнае абсталяваньне, прадукцыя хімічнай прамысловасьці.
Бізнэсовы клімат
рэдагавацьСярэдняя колькасьць дзён неабходная дзеля таго, каб распачаць бізнэс — 31. Гэта ня вельмі спрыяльныя ўмовы для прадпрымальніцтваі стварэньня працоўных месцаў. Атрыманьне ліцэнзіі і закрыцьцё бізнэсу часьцей за ўсё зьяўляецца нялёгкаю справаю. Рэгуляваньне ў гэтых галінах нярэдка алягічнае. Галоўнаю перашкодаю на шляху паляпшэньня бізнэсовага клімату зьяўляюцца складаныя і шкодныя бюракратычныя патрабаваньні і працэдуры.
Гандлёвая палітыка
рэдагавацьПольская гандлёвая палітыка дыктуецца той акалічнасьцю, што Польшча зьяўляецца сябрам Эўразьвязу, краіны якога маюць уніфікаваныя мытныя тарыфы. Агульнаэўрапейскі сярэднеўзважаны мытны тарыф у 2005 годзе склаў 1,7 адсоткі ў 2005 годзе. Разнастайныя нетарыфныя перашкоды распаўсюджаны ў агульнаэўрапейскай і польскай гандлёвай палітыцы. Прыкладамі пратэкцыянізму зьяўляюцца сельскагаспадарчыя і прамысловыя субсыдыі, абмежаваньні зьвязаныя з рэгуляваньнем і ліцэнзіямі і іншыя. Таксама выкарыстоўваецца непразрыстае рэгуляваньне фармацэўтыкі.
Падаткі
рэдагавацьУ Польшчы дзейнічаюць высокія стаўкі асабістага падаходнага падатку і адносна невысокія — карпарацыйнага. Найвышэйшая стаўка падаходнага падатку — 40%, карпарацыйнага — 19%. Таксама ў Польшчы дзейнічае падатак на дададзеную вартасьць (ПДВ) і падатак на ўласнасьць. У 2005 годзе агульны прыбытак ад збору падаткаў склаў 34,3 адсоткі. Падатковы цяжар на эканоміку застаецца дастаткова вялікім. Асабліва высокімі застаюцца стаўкі асабістага падаходнага падатку. Таму вельмі сваечасовай можна лічыць прапанову Грамадзянскай плятформы ўсталяваць адзіную 15-адсоткавую стаўку падаходнага падатку.
Дзяржаўныя выдаткі
рэдагавацьСупольныя дзяржаўныя выдаткі ў Польшчы ў 2005 годзе склалі 42,9 адсоткі СУП.
Грашовая палітыка
рэдагавацьІнфляцыя ў Польшчы знаходзіцца на дастаткова невысокім узроўні. Яе сярэдні ўзровень склаў 2,4 адсоткі ў пэрыяд з 2003 па 2005 год. Як удзельнік эўрапейскай Агульнай Сельскагаспадарчай Палітыкі, Польшча субсыдуе сельскагаспадарчую прадукцыю. Гэта безумоўна скажае кошты сельскагаспадарчай вытворчасьці. Дзяржава таксама сочыць за коштамі на камунальны паслугі і ўсталёўвае кошты на лекі і некаторыя іншыя тавары.
Фінансавая сыстэма Польшчы зьяўляецца адкрытай, але дзяржаўны ўплыў застаецца вялікім. Атрыманьне крэдыту на рынкавых умовах магчымае, замежныя інвэстары могуць працаваць у фінансавым рынку краіны. У банкаўскім сэктары дамінуюць 12 банкаў. 2 зь якіх кантралюе дзяржава, а астатнія 10 зьяўляюцца прыватнымі. Замежныя банкі кантралююць 70 адсотак актываў сэктару. Дзяржава субсыдуе крэдыты для фэрмэраў і домаўладальнікаў. Страхавы сэктар хутка расьце. Таксама расьце рынак капіталу, як і памер таргоў на біржы.
Інвэстыцыйны клімат
рэдагавацьПольскае заканадаўства дазваляе іншаземцам валодаць 100 адсоткамі польскіх прадпрыемстваў. Але ёсьць абмежаваньні на наяўнасьць замежнага капіталу ў некаторых галінах эканомікі. Існуюць абмежаваньні на замежную ўласнасьць на зямлю. Рэзыдэнты і нерэзыдэнты маюць права мець замежныя рахункі. Існуюць абмежаваньні на замежныя рахункі рэзыдэнтаў. Плацяжы і пагадненьні, якія перавышаюць пэўную суму павінны ажыцьцяўляцца праз банк, які дзейнічае на тэрыторыі Польшчы. Рознанакіраваны рух капіталу з краінамі па-за Эўразьвязам абмяжоўваецца дзяржаўным рэгуляваньнем.
Правы ўласнасьці
рэдагавацьПравы ўласнасьці абараняюцца няблага. Але судовая сыстэма працуе марудна. Інвэстары таксама скардзяцца на непрадказальныя зьмяненьні ў заканадаўстве.
Карупцыя
рэдагавацьКарупцыя ў Польшчы застаецца дастаткова пашыранай. Польшча мае рэйтынг карупцыі 3,7 у 2006 годзе па вэрсіі арганізацыі Transparency International (0-найвышэйшы ўзровень, 10-найніжэйшы).
Рынак працы
рэдагавацьРынак працы дзейнічае ва ўмовах нягнуткага рэгуляваньня, якое запавольвае рост прадукцыйнасьці. Такім чынам дадатковы кошт найманьня працаўніка зьяўляецца высокім, звальненьне таксама абыходзіцца нятанна. Нягнуткае працоўнае заканадаўства зьяўляецца адною з асноўных перашкод на шляху стварэньня працоўных месцаў на дробных і сярэдніх прадпрыемствах. Ва ўмовах высокага ўзроўню беспрацоўя рэформы ў галіне працоўнага заканадаўства робяцца асабліва актуальнымі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЭканоміка Польшчы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў