Эдўард Сноўдэн
Э́дўард Джо́зэф Сно́ўдэн (нар. 1983, Элізабэт Сіці, штат Паўночная Караліна, ЗША) — супрацоўнік выведкі ЗША, які ўцёк у Расею ў 2013 годзе.
Эдўард Сноўдэн | |
анг. Edward Joseph Snowden | |
Род дзейнасьці | Сыстэмны адміністратар |
---|---|
Дата нараджэньня | 21 чэрвеня 1983 (41 год) |
Месца нараджэньня | Элізабэт Сіці, штат Паўночная Караліна, ЗША |
Грамадзянства | ЗША |
Месца вучобы | |
Занятак | сыстэмны адміністратар, выведнік, ахоўнік, інфарматар, дысыдэнт, спэцыяліст у галіне інфарматыкі, аналітык выведкі |
Месца працы | |
Псэўданімы | CITIZENFOUR |
Сябра ў | Chaos Computer Club[d] і Свабодны ўнівэрсытэт Бэрліну[d] |
Бацька | Лоні Сноўдэн |
Маці | Элізабэт Сноўдэн |
Жонка | Ліндсі Мілз (зь 2017 году) |
Дзеці | 1 |
Узнагароды | Прэмія Сэма Адамза[d] (8 ліпеня 2013) прэмія Фрыца Баўэра[d] (2013) прэмія Рыдэнаўэра за казаньне праўды[d] (2014) прэмія за правільны лад жыцьця[d] (2014) Штутгарцкая прэмія міру[d] (2014) мэдаль Карла фон Асэцкага[d] (2014) Прэмія інфарматара[d] (2013) прэмія Б’ёрнсана[d] (2015) прэмія Асецкага[d] (2016) Келіх разважлівасьці[d] (2016) прэмія SUMA[d] (2015) прэмія Бэрта Донэпа[d] (2013) прэмія Фрыца Баўэра[d] (2014)
|
Подпіс | |
У 2006—2009 гадах працаваў тэхнічным асыстэнтам Цэнтральнай разьведвальнай управы ЗША, у тым ліку з сакавіка 2007 году пад дыпляматычным прыкрыцьцём у Прадстаўніцтве ЗША пры ААН у Жэнэве (Швайцарыя). У 2009—2013 гадах быў падраднікам Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША праз прыватныя прадпрыемствы. Спачатку па найме «Дэл» (Раўнд-Рок, штат Тэхас) займаўся абаронай кампутарных сетак ад кітайскіх хакераў на амэрыканскай авіябазе Ёкота ў Японіі, што на захад ад Токіё. У 2011 годзе вярнуўся ў ЗША, дзе ў штаце Мэрылэнд год працаваў вядучым тэхнолягам «Дэл» па падрадзе ЦРУ. У сакавіку 2012 году быў накіраваны на базу АНБ Кунія на гавайскім востраве Оаху, дзе працаваў паводле дамовы з «Буз Ален Гамільтан» (Маклін, штат Вірджынія). У пачатку чэрвеня 2013 году Сноўдэн перадаў газэтам The Guardian і The Washington Post сакрэтную інфармацыю АНБ, якая тычылася татальнага сачэньня амэрыканскіх спэцслужбаў за інфармацыйнымі камунікацыямі паміж грамадзянамі шматлікіх дзяржаваў па ўсім сьвеце, пры дапамозе існых інфармацыйных сетак і сетак сувязі, уключаючы зьвесткі пра праект PRISM, а таксама X-Keyscore і Tempora[3].
У сувязі з гэтым у ЗША 14 чэрвеня 2013 г. яму былі завочна прад’яўленыя абвінавачваньні ў шпіянажы й выкраданьні дзяржаўнай уласнасьці[4][5]. Абвешчаны амэрыканскімі ўладамі ў міжнародны вышук[6]. Неўзабаве бег з ЗША спачатку ў Ганконг, затым у Расею, дзе прабыў больш за месяц ў транзытнай зоне аэрапорту «Шарамецьцева» й атрымаў часавае сховішча. У наш час (жнівень 2013 г.) пражывае ў Расеі за межамі Масквы; яго дакладнае месцазнаходжаньне не выдаецца зь меркаваньняў бясьпекі. Паводле падлікаў Міністэрства абароны ЗША, у якасьці супрацоўніка выведкі Сноўдэн скапіяваў каля 1,7 млн файлаў пра выведвальную дзейнасьць Узброеных сілаў ЗША. Большасьць файлаў тычылася бягучай дзейнасьці Арміі ЗША, а таксама Вайскова-марскіх і Вайскова-паветраных сілаў ЗША[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Booz Allen Statement on Reports of Leaked Information — Буз Ален Гэмілтан, 2013.
- ^ Harding L. How Edward Snowden went from loyal NSA contractor to whistleblower — The Guardian, 2014.
- ^ Edward Snowden did enlist for special forces, US army confirms
- ^ U.S. charges Snowden with espionage The Washington Post Праверана June 21, 2013 г.
- ^ U.S. vs. Edward J. Snowden criminal complaint. The Washington Post.
- ^ Путин: США для России важнее Сноудена — РБК daily
- ^ Сноўдэн скраў у АНБ 1,7 мільёна сакрэтных файлаў // Зьвязда : газэта. — 11 студзеня 2014. — № 4 (278614). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Edward Snowden says motive behind leaks was to expose ‘surveillance state’ // Washington Post, 2013-06-09 (анг.)